• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла ў Еўрапейскім парламенце

    01 сакавіка, 2023

    Там яна сустрэлася з сябрамі дэлегацыі па сувязях з Беларуссю на чале з кіраўніком дэлегацыі Ёзасам Алекасам. Таксама ў сустрэчы ўдзельнічалі сябры Еўрапейскага парламента і сябры групы за дэмакратычную Беларусь у розных нацыянальных парламентах, у тым ліку ў Малдове і ва Украіне.

    Святлана Ціханоўская заклікала працягваць падтрымліваць палітвязняў, далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка, падтрымліваць палітыку непрызнання Лукашэнкі і не дапускаць палітыкі «свабоднага крэсла», калі ў міжнародных арганізацыях там, дзе павінна быць Беларусь, няма голасу беларусаў. Такую практыку спрабавалі выкарыстоўваць у арганізацыях кшталту саміту Усходняга партнёрства і Еўрапейскай палітычнай супольнасці.

    Ціханоўская адзначыла, як добра, што там няма Лукашэнкі, але важна каб там быў голас беларусаў. Таксама абмеркавалі аб’яднанне, у наступныя месяцы будзе створаны альянс групаў за дэмакратычную Беларусь, куды ўвойдуць прадстаўнікі групаў з 17 розных нацыянальных парламентаў. Яна будзе называцца United for Democratic Belarus і будзе працаваць на рэгулярнай аснове для каардынацыі і стратэгіі дзеянняў па Беларусі.

    Ціханоўская і парламентарыі таксама абмеркавалі сістэмную супрацу паміж Еўрапейскім парламентам, нацыянальнымі парламентамі і дэмакратычнымі сіламі – Святлана Ціханоўская заклікала таксама падтрымліваць сувязь і з незалежнымі палітычнымі партыямі, якія зараз зазнаюць пераслед у Беларусі, многім з якіх пагражае ліквідацыя ў сувязі з новым законам.

    Таксама падымалася пытанне паездкі Лукашэнкі ў Кітай, акцыі беларускіх партызанаў у Мачулішчах, а таксама прыцягненне рэжыма Лукашэнкі да адказнасці.

    Падчас сустрэчы таксама абмяркоўвалі падтрымку дзеячаў культуры, беларускай мовы, нацыянальнай ідэнтычнасці, незалежных творцаў, якія зазналі пераслед, а таксама спартоўцаў, каб яны мелі магчымасць выступаць на Алімпійскіх гульнях, пры гэтым афіцыйныя каманды рэжыма Лукашэнкі і Расіі павінны быць пазбаўленыя такога права.

    Ціханоўская таксама заклікала падтрымліваць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і адзначыла, што неабходна стварыць спрыяльныя ўмовы, каб яны мелі магчымасць легалізавацца на тэрыторыі Украіны, што пацвердзіў дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксей Ганчарэнка, які таксама прысутнічаў на гэтай сустрэчы.

    Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі асноўных партыйных групаў у Еўрапейскім парламенце: Ёзасам Алекасам і Маціасам Эке з сацыял-дэмакратаў, Міхаэлем Гале, Анджэем Галіцкім і Мерыям Лексман з ЕРР, прадстаўніком групы Renew Пятрасам Аўштравічусам, прадстаўніцай кансерватараў Аннай Фатыгай і іншымі.

    З імі абмяркоўвалі супольныя крокі ў міжнародных арганізацыях і падтрымку грамадзянскай супольнасці, медыя і дэмакратычных сілаў – якім чынам яе арганізаваць лепш, каб было больш празрыстасці з аднаго боку, і каб гэта даходзіла і да рэпрэсаваных, і да тых, хто знаходзіцца «на зямлі».

    Апошнія навіны