• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Марына Золатава, Людміла Чэкіна і ўсе супрацоўнікі TUT.by – гонар беларускай журналістыкі»

    09 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Марына Золатава, Людміла Чэкіна і ўсе супрацоўнікі TUT.by – гонар беларускай журналістыкі. Яны зрабілі для Беларусі больш, чым усе прысутныя ў залі суда прапагандысты, пракуроры, ахоўнікі ды іншыя прыслужнікі. У любой нармальнай дзяржаве яны атрымлівалі б прэміі за прафесіяналізм, а не сядзелі б за кратамі. Але Беларусь сёння – гэта не нармальная дзяржава.

    Незалежныя і сумленныя журналісты патрэбныя кожнай дзяржаве, каб прыцягваць увагу да праблемаў і вырашаць іх. Узамен рэжым наймае прапагандыстаў для стварэння нібыта прыгожай карцінкі ў дзяржаве. А тых, хто адважыўся казаць праўду – рэпрэсуюць, катуюць, запалохваюць.

    Менавіта за гэта зараз «судзяць» Марыну Золатаву і Людмілу Чэкіну. За нязгоду прыслугоўваць інтарэсам рэжыму ў абыход прынцыпам прафесійнай журналістыкі, за выдатную працу, за праўду і сумленне.

    Я ўпэўненая, што праўда ўсё адно пераможа. Але, як мы ўжо ведаем, праўда павінна ўмець сябе абараняць – асабліва ў часы, калі супрацьстаіць дыктатуры і вайне. Таму я вельмі хачу падтрымаць супрацоўнікаў TUT.by іх калег, родных і блізкіх. Я ведаю, што гледзячы на ​​сённяшнія фота Марыны і Мілы, ніхто не паверыць, што яны злачынцы. Гэтыя цудоўныя, смелыя жанчыны з гонарам – твары беларускай журналістыкі. І ўсім нам беларусам вельмі пашанцавала з імі. І пакуль яны не на волі, гэта наш з вамі абавязак – дапамагчы праўдзе перамагчы».

    Апошнія навіны