• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падчас старшынства ў ЕС Швецыя зробіць Беларусь прыярытэтам

    06 снежня, 2022

    Зараз Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візіта ў Швецыі.

    • Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам. Падчас сустрэчы з Ціханоўскай ён засведчыў, што Швецыя падтрымлівала і будзе падтрымліваць беларускі дэмакратычны рух. Абмеркавалі магчымасць правядзення дыскусіі высокага ўзроўню па Беларусі цягам прэзідэнцтва Швецыі ў ЕС. Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з Марыяй Калеснікавай, Алесям Бяляцкім, судом над чыгуначнымі партызанамі. Таксама лідары абмеркавалі смерць Макея і яе магчымыя наступствы для рэжыму.

    • Міністр замежных справаў Тобіас Більстром запэўніў Ціханоўскую, што для Швецыі падтрымка Беларусі будзе прыярытэтам падчас старшынства ў ЕС. Яны абмеркавалі якім чынам не дапусціць уваходу беларускіх войскаў у вайну, а таксама магчымасць прыцягнення рэжыму да адказнасці праз міжнародныя інструменты. Ціханоўская заклікала размарозіць шведскую дапамогу Беларусі, якая была скарочаная пасля 2020 года, і накіраваць на падтрымку рэпрэсаваных. Ціханоўская падзякавала за працу шведскім дыпламатам, якія працуюць у Мінску і Вільні, і заклікала ўмацоўваць двухбаковыя дыпламатычныя сувязі.

    • З міністаркай па міграцыі Марыяй Стэнэргард Ціханоўская падняла пытанне міжнароднай абароны для беларусаў, якія выехалі ў Швецыю. Паводле афіцыйнай статыстыкі, толькі 3% запытаў беларусаў аб палітычным прытулку задавальняюцца. Ціханоўская папрасіла знайсці вырашэнне для беларусаў, якія ўцякаюць ад рэпрэсіяў. Таксама Ціханоўская прапанавала стварыць працоўную групу па пытаннях міграцыі з удзелам беларускай дыяспары, а таксама папрасіла працягнуць выдачу візаў беларусам у Мінску.

    • Святлана Ціханоўская выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны ў цэнтры Стакгольма. Удзел у мітынгу ўзялі шведскія, украінскія, польскія і літоўскія палітыкі і парламентары. «Сёння два тыраны – Лукашэнка і Пуцін – трымаюць маю краіну ў закладніках. Сёння мая любімая Беларусь выкарыстоўваецца дыктатарамі ў іх злачынствах супраць Украіны, а тысячы людзей кідаюць у турмы або высылаюць у выгнанне», – сказала Ціханоўская ў сваім выступе.

    • Таксама Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам гарадской рады Стакгольма Оле Бурэлем, з якім абмеркавала падтрымку беларускіх культурных ініцыятываў і праектаў.

    • Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Швеціі.

    • Беларуская лідарка наведала помнік і ўшанавала памяць Рауля Валенберга, шведскага дыпламата, які ўратаваў жыцці дзясяткаў тысяч габрэяў падчас Халакосту.

    Апошнія навіны