• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Дуда ў тэрміновым парадку патэлефанаваў Ціханоўскай, каб абмеркаваць сітуацыю з мігрантамі на мяжы

    08 лістапада, 2021

    Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падзякаваў Святлане Ціханоўскай за падтрымку і дакладную пазіцыю ў дачыненні да крызісу на мяжы. Ціханоўская падкрэсліла, што крызіс з мігрантамі не можа разглядацца асобна ад палітычнага крызісу ў Беларусі – рэжым цалкам нясе за яго адказнасць. Яна дадала, што неабходна спыніць гвалт, каб не дапусціць новых чалавечых ахвяраў. Яны абмеркавалі магчымыя меры ціску, якія прымусілі б рэжым спыніць міграцыйны крызіс, а таксама магчымасць дастаўкі гуманітарнай дапамогі.

    Дуда патэлефанаваў Ціханоўскай услед за такімі ж экстранымі тэлефанаваннямі лідарам Літвы, Латвіі, Грузіі, Украіны і Эстоніі. Яны таксама абмеркавалі магчымасць узняць пытанне беларускага і міграцыйнага крызісу ў Радзе Бяспекі ААН і іншых міжнародных арганізацыях.

    Апошнія навіны