• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская абмеркавала праекты рэформаў з віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага інвестыцыйнага банка

    07 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўская разам з кіраўніком Кабінета прадстаўнікоў Валерам Кавалеўскім і прадстаўніком па эканамічных рэформах Алесем Аляхновічам у Польшчы правяла сустрэчу з віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Тэрэзай Чарвінскай. Чарвінска – віцэ-прэзідэнтка ЕІБ з 1 сакавіка 2020 года. Да гэтага яна працавала міністаркай фінансаў Польшчы і была чальцом кіраўніцтва Нацбанка Польшчы.

    З Ціханоўскай яны абмеркавалі магчымыя праекты рэформаў і інвестыцыі ў эканоміку новай Беларусі. Галоўная задача цяпер – ператварыць агульныя дамоўленасці ў канкрэтныя праекты, якія дапамогуць Беларусі ў пераходны перыяд і пасля. Нагадаем, на мінулым тыдні Ціханоўская ўжо сустракалася з кіраўніком банка Вернерам Гоерам.

    Апошнія навіны