• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Сёння ў Вене пачалася канферэнцыя высокага ўзроўня па Беларусі. На адкрыцці выступіла Святлана Ціханоўская

    22 лістапада, 2021

    Перад пачаткам канферэнцыі высокага ўзроўня па Беларусі Святлану Ціханоўскую павіталі канцлер Аўстрыі Аляксандр Шалянберг, міністр замежных спраў Міхаэль Лінхарт, а таксама еўракамісар Олівер Варгелій.

    Выступы спікераў коратка:

    • Абраная беларуская лідарка Святлана Ціханоўская

    Расказала гісторыі апошніх рэпрэсій у Беларусі, нагадала міжнародным партнёрам іх словы пра адзінства ў падтрымцы беларусаў.
    – Паўтарыла пазіцыю дэмакратычных сілаў пра тое, што трэба працягваць ціск на рэжым, вызваліць усіх зняволеных па палітычных матывах і не рабіць ніякіх саступак нелегітымнаму рэжыму.
    – Падкрэсліла, што дыялог можа пачацца толькі пасля вызвалення ўсіх невінаватых.

    Поўны тэкст выступу Святланы Ціханоўскай на англійскай мове можна прачытаць тут.

    • Канцлер Аўстрыі Аляксандр Шалянберг

    Падкрэсліў, што сітуацыя ў Беларусі непрымальная: і крызіс правоў чалавека, і штучна створаны мігранцкі крызіс.
    – Зазначыў, што Еўропа павінна паважаць барацьбу беларускага народа.

    • Еўракамісар Олівер Варгелій

    Заявіў, што будучыня Беларусі – прыярытэт для Еўропы.
    – Еўропа павінна аказваць падтрымку ахвярам рэпрэсій, медыя, а таксама даць вакцыны для беларусаў.
    – Ужо распрацаваны Усёабдымны план для дэмакратычнай Беларусі – 3 мільярды еўра для стабілізацыі эканомікі пасля будучага транзіту ўлады. Макраэканамічная дапамога будзе прадастаўленая для будучых рэформаў, прыватнага бізнесу, вяртання законнасці.

    • Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас

    Назваў колькасць палітвязняў і распавёў пра катаванні над імі, і заявіў, што Лукашэнка адмаўляецца чуць народ.
    Крытычна выказаўся пра заяўлены рэферэндум і падкрэсліў, што ЕС працягвае працаваць над санкцыямі ў дачыненні да рэжыму: на мінулым тыдні быў прыняты базіс пятага пакета, куды ўвайшлі суддзі, пракуроры, службы бяспекі, якія маюць дачыненне да рэпрэсій.
    – Нагадаў, што Еўропа і Германія падтрымліваюць запуск спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі, каб спыніць беззаконне.
    – Заявіў, што на Саміце Усходняга партнёрства павінен прагучаць голас дэмакратычных сілаў Беларусі.

    • Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў

    Зазначыў, што беларусы заплацілі велізарную цану за сваю мару, загінулі людзі.
    – Заявіў пра тое, што Еўропа і ЗША павінны быць адзіныя, а санкцыйны спіс – шырокім.
    – Мы не вернемся ў статус-кво, які быў да выбараў 2020-га.

    Апошнія навіны