• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Вынікі міжнароднай працы

    07 сакавіка, 2021

    Разам з партнёрамі, дыяспарай, праваабаронцамі, фондамі салідарнасці Святлане Ціханоўскай і камандзе ўдалося многа:

    — 6 месяцаў Беларусь не сыходзіць з палос сусветных СМІ, у тым ліку Washington Post, Bild, Financial Times, BBC, Al Jazeera. У больш чым 50 краінах адбыліся акцыі салідарнасці з Беларуссю. Кампаніі і фонды з Даніі, ЗША і Нідэрландаў прапануюць планы інвестыцыяў у Беларусь пасля пераменаў.

    Лукашэнка стаў ізгоем. Больш за 30 дзяржаваў афіцыйна не прызнаюць яго прэзідэнтам. Лукашэнка не сустрэўся з ніводным дзяржаўным лідарам за паўгода акрамя Пуціна. У той час, як Ціханоўская сустрэлася з лідарамі амаль 20 дзяржаваў.

    — ААН разглядае стварэнне механізму для расследавання злачынстваў Лукашэнкі. Данія, Вялікабрытанія і Германія запускаюць механізм для дакументацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Польшча, Літва і Чэхія распачалi справы ў рамках універсальнай юрысдыкцыі.

    — Еўракамісія спыніла амаль усе праграмы падтрымкі, якія ішлі рэжыму. Лукашэнку пазбавілі мільярдаў даляраў.

    — Лукашэнка — адзіны «кіраўнік дзяржавы» у свеце, на якога накладзеныя персанальныя санкцыі Еўразвязу. Як мінімум, 240 яго памагатых трапілі пад фінансавыя абмежаванні краінаў Еўразвязу, Польшчы, Літвы, Швейцарыі і іншых краінаў. Пад санкцыі трапіла таксама Упраўленне справамі прэзідэнта і кампаніі, з ім звязаныя.

    — Запушчаны Маскоўcкі механізм АБСЭ. На платформе Парламенцкай Асамблеі АБСЭ адбыліся перамовы Ціханоўскай з удзелам прадстаўнікоў рэжыму.

    — Еўразвяз падрыхтаваў Усеабдымны план для Беларусі. Ён уключае ў сябе бязвізавы рэжым і макрадапамогу Беларусі пасля сыходу Лукашэнкі і дэмакратычных пераменаў.

    — Прыняты Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Акт пашырае амерыканскую дапамогу грамадзянскай супольнасці, беларускім СМІ ды ўзмацняе санкцыі супраць рэжыму. Асобную праграму падтрымкі запусціла Германія: падтрымка беларускіх мэдыяў, прафсаюзаў, грамадскіх ініцыятываў, спартоўцаў і студэнтаў.

    — Лукашэнку пазбавілі Чэмпіянату свету па хакеі і шэрагу іншых спартовых мерапрыемстваў, якія сталі б чарговай нагодай для рэпрэсій беларусаў.

    — Некалькі тысяч чалавек атрымалі гуманітарныя візы. Сотні студэнтаў атрымалі стыпендыі на працяг навучання. Сотні прайшлі праз праграмы рэабілітацыі, 30 цяжкапараненых трапілі ў Чэхію. 50 спартоўцаў змогуць атрымаць дапамогу ад Германіі. Еўразвяз ужо аказвае падтрымку беларускаму бізнесу праз ЕБРР.

    Апошнія навіны