• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла працоўнае тэлефанаванне з прадстаўнікамі BYPOL

    25 студзеня, 2022

    Падчас тэлефанавання Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі BYPOL абмеркавалі ўзлом «Беларускай чыгункі» Кіберпартызанамі і тое, што BYPOL стварыў свой кібер-аддзел з IT-спецыялістаў на базе «Перамогі».

    Таксама абмеркавалі пытанне наяўнасці замежных войскаў на тэрыторыі Беларусі.

    Алег Талерчык сказаў: «З боку нелегітымнага Мінска няма інфармацыі пра тое, як будуць выводзіцца войскі. Яны кажуць толькі тое, што першы этап працягнецца да 9 лютага, другі – 20-га. Кожны беларус павінен ведаць дату, што 20 лютага павінна быць аб'ява пра вывядзенне войскаў. Інакш у краіне пачнецца акупацыя. Бо рэжым увёў у краіну замежныя войскі».

    Аляксандр Азараў паведаміў, што прама цяпер у шэрагах вайскоўцаў ідзе ідэалагічная апрацоўка, пры якой іх пераконваюць што ворагі – гэта ўсе суседнія дзяржавы і народы, акрамя Расіі. Ён таксама дадаў, што план «Перамога» ў выпадку акупацыі Беларусі перафарматуе сваю працу на барацьбу з падвойнай пагрозай:

    «Мы трывалі Лукашэнку 27 гадоў, і час адказваць за гэтае маўчанне. Цяпер не час для настрою, што можна хутка і лёгка атрымаць перамены, не ўцягваючыся ў пратэст. Далучайцеся да плана «Перамога». Вы павінны разумець, што ніякі BYPOL не выступіць за ўсіх беларусаў, а толькі беларусы могуць выступіць за сябе».

    Далучыцца да плана «Перамога» – https://planperamoga.org

    Апошнія навіны