• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 4 траўня

    05 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Праваабарончы цэнтр «Вясна» адправіў гуманітарную дапамогу ва Украіну – 35 скрыняў з прадуктамі і сродкамі гігіены.
    • Дапамога ўкраінскім уцекачам ад FreeShop Fundacja «ŻYVI» дастаўленая ў Балгарыю.
    • Пастар з Беларусі Тарас Цялькоўскі выйграў у Варшаве забег, прысвечаны Дню канстытуцыі. Сваю перамогу ён прысвяціў людзям Беларусі і Украіны, якія «адважна супрацьстаяць крывавым дыктатарам». Пасля забегу Цялькоўскі напісаў у сваім інстаграме: «Прабежкі ад АМАПу ў 2020 годзе не прайшлі дарма».
    • Фонд BYSOL адправіў ва Украіну сродкі абароны і тактычнай медыцыны.
    • Цэнтр беларускай салідарнасці аказвае дапамогу ўсім людзям, якія былі вымушаныя ратавацца ад рэпрэсій у Беларусі ці вайны ва Украіне. Гэта юрыдычная і псіхалагічная дапамога, а таксама пошук часовага жылля. Больш падрабязна па спасылцы.
    • Беларусы Лондана выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны да афіцыйнай рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі.
    • Беларусы Уроцлава (на фота) ушанавалі памяць першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча. Дзякуючы яму Беларусь стала нейтральнай краінай без ядзернай зброі і вярнула нацыянальную сімволіку ў якасці дзяржаўнай.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 4 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 4 траўня: прапагандысты зноў абвінавачваюць Захад і ЗША ў тым, што яны нібыта справакавалі Расію напасці на Украіну.
    • За 4 траўня маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» не зафіксавала ні вылетаў знішчальнікаў, ні запускаў ракетаў з тэрыторыі Беларусі.

    #інфармацыйныфронт

    • «Белсат» расказвае пра падзеі ва Украіне праз прызму TikTok: як беларусы і ўкраінцы публікуюць антываенны кантэнт.
    • Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала прэмію ЮНЕСКА за ўнёсак у свабоду прэсы. Упершыню прэмія была ўручаная не асобнаму журналісту, а цэлай арганізацыі.
    • Найстарэйшая экалагічная арганізацыя Беларусі «Экадом» 5 траўня правядзе анлайн-канферэнцыю пра экалагічную бяспеку Украіны падчас вайны.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны