• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі Дня салідарнасці з жанчынамі Беларусі

    17 ліпеня, 2021

    16 ліпеня адбыўся Дзень салідарнасці з беларускімі жанчынамі, абвешчаны Святланай Ціханоўскай. Да яго далучыліся еўрапейскія палітыкі і актывісты, а таксама беларуская дыяспара.

    Міністэрства замежных спраў Літвы: «У Дзень салідарнасці з жанчынамі Беларусі, мы выказваем павагу адважным беларускам, якія кінулі выклік дыктатару Лукашэнку і знаходзяцца ў авангардзе дэмакратычнага руху. Літва падтрымлівае ўсіх беларусаў, якія змагаюцца за сваю свабоду і дэмакратычную будучыню. Мы шчыра верым, што такі дзень вельмі хутка надыдзе».

    Міністр замежных спраў Ірландыі Сайман Канві: «У гэты дзень год таму была створаная аб'яднаная апазіцыйная прэзідэнцкая кампанія Святланы Ціханоўскай, узначаленая жанчынамі. У Дзень салідарнасці з беларускімі жанчынамі мы захапляемся, як смела і стойка яны абараняюць дэмакратыю і правы чалавека».

    Старшыня Сенату Ірландыі Марк Дэлі на пасяджэнні Сената нагадаў пра Дзень салідарнасці з беларускімі жанчынамі, заклікаў мясцовых палітыкаў актыўна браць шэфства над беларускімі палітвязнямі і «прымаць крокі для пераменаў».

    Ірландскі спікер па міжнародных справах Ніл Рычманд, які ўзяў патранаж над Таццянай Якельчык, заявіў: «Пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, я з жахам даведаўся, што Таццяна, беларуская палітзняволеная, над якой я ўзяў патранаж, асуджаная жорсткім рэжымам Лукашэнкі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі. Я працягну ціск для яе вызвалення і сваю падтрымку беларусаў».

    У Вільні Офіс Святланы Ціханоўскай арганізаваў акцыю салідарнасці з беларускамі. Віленская дыяспара сабралася на Лукішскім пляцы, каб падтрымаць жанчын-палітвязняў і прачытаць іх лісты: Марыны Золатавай, Вольгі Залатар, Дар'і Чульцовай, Кацярыны Андрэевай, Юліі Чарняўскай, Аланы Гебрэмарыям, Касі Будзько, Марфы Рабковай, Сафіі Сапегі і многіх іншых. Людзі, якія сабраліся, распавядалі свае гісторыі смелых беларусак, зняволеных рэжымам. Удзельнікі акцыі атрымалі ўлёткі з імёнамі і адрасамі жанчын-палітвязняў для лістоў.

    Брытанская няўрадавая арганізацыя Justice for Journalists разам з Беларускай асацыяцыяй журналістаў выпусцілі заяву ў падтрымку журналістак незалежных медыя ў Беларусі. Яны распавялі гісторыі рэпрэсій супраць іх і заклікалі пісаць лісты зняволеным па палітычных матывах супрацоўнікам СМІ, «таму што салідарнасць – самая магутная сіла».

    Дзень салідарнасці таксама падтрымалі канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы Матэўша Маравецкага, дэпутат Еўрапарламента Віёла фон Краман, дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі Фрэдэрык Пеці, чалец Сойму Літвы Лайма Андрыкене, латвійскі дэпутат Сандра Калніетэ, пасол Канады ў Польшчы і Беларусі Леслі Скэнлан, кіраўнік Penn Biden Center Майкл  Карпентэр, прадстаўнікі еўрапейскіх палітычных рухаў і дэмакратычных арганізацый і іншыя.

     
    Віёла фон Краман и Фрэдэрык Пеці

    Апошнія навіны