• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством

    07 студзеня, 2022

    Ціханоўская: «Святы на нашай Радзіме – гэта святы з болем у сэрцах: тыя, хто застаўся, не могуць сабрацца за адным сталом са сваімі сваякамі, якія выехалі з краіны ў пошуках паратунку ад рэпрэсій.

    Зло наступае на чалавечыя лёсы. Але для таго і святкуецца штогод Раство Хрыстова, каб мы памяталі: злу ўжо вынесены прысуд. Зло не мае сэнсу, не мае перспектывы, не мае будучыні. Яно будзе пераможана – і зараз вельмі важна пра гэта памятаць. І заставацца на баку дабра і праўды.

    Я веру, што нашымі агульнымі намаганнямі сем’і беларускіх палітвязняў уз’яднаюцца, у Беларусі будзе адноўлена павага да годнасці і правоў чалавека, наша краіна залечыць раны і адродзіцца да новага жыцця. Са святам!»

    Апошнія навіны