• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • 26-27 студзеня адбудзецца першы візіт Святланы Ціханоўскай у Харватыю

    26 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская сустрэнецца з міністрам замежных справаў Горданам Грліч-Радманам, прэм'ер-міністрам Андрэем Плянковічам, спікерам парламента Горданам Яндраковічам і кіраўніком Камітэта па замежных справах Парламента Харватыі. Таксама Ціханоўская прыме ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да манумента Радзіме і выступіць у Харвацкім акадэмічным саюзе.

    На сустрэчах будуць абмяркоўваць палітычную падтрымку Харватыяй дэмакратычнай Беларусі ў Еўрапейскім саюзе, у Радзе Еўропы і АБСЕ. А таксама практычныя пытанні: як прадухіліць удзел беларускіх войскаў у вайне супраць Украіны; як дапамагчы беларускім партызанам і добраахвотнікам; як узмацніць ізаляцыю рэжыма на міжнароднай арэне, але пры тым падтрымаць беларускі народ унутры краіны і тых, хто быў вымушаны з'ехаць з-за палітычнага пераследу.

    Апошнія навіны