• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская – пра перагляд дакументаў, падпісаных рэжымам

    04 лістапада, 2021

    Ціханоўская: «Я ўжо казала і не стамлюся паўтараць: усе дамовы і дакументы, падпісаныя рэжымам пасля выбараў, нелегітымныя і могуць быць перагледжаныя новым урадам. Гэта датычыцца і любых дарожных картаў па інтэграцыі. Чалавеку, які прайграў выбары, народ не даваў паўнамоцтваў весці перамовы ад яго імя – асабліва па пытаннях, якія могуць стаць пагрозай суверэнітэту Беларусі.

    Беларусы дагэтуль не ведаюць зместу інтэграцыйных дакументаў, беларусы не бралі ўдзел у іх абмеркаванні. Нас – беларускі народ – ставяць перад фактам, і гэта непрымальна.

    Народ заўсёды павінен ведаць, чым займаецца ўрад. Народ мае права абіраць сваіх прадстаўнікоў. Народ дае магчымасць ім рэалізоўваць ініцыятывы і праграмы, прымае ўдзел у абмеркаванні і сочыць за якасцю выканання. А падчас выбараў ці рэферэндуму народ мае права ацэньваць вынікі працы прадстаўнікоў і прымаць важныя для краіны рашэнні – дзякуючы адкрытаму і сумленнаму працэсу падліку галасоў. Менавіта так павінна быць у Беларусі – і менавіта да такіх пераменаў мы імкнемся».

    Апошнія навіны