• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Валанцёры Офіса ўпершыню асабіста сустрэліся са Святланай Ціханоўскай

    05 ліпеня, 2022

    Увесь гэты час з 2020 года валанцёры дапамагалі камандзе Ціханоўскай правяраць інфармацыю, рыхтаваць інфаграфіку і матэрыялы для візітаў, рабіць пераклады, збіраць малюнкі палітвязняў, рабіць маніторынгі, апытанні і шмат іншага.

    Учора, падчас візіту Святланы ў Варшаву, яна сустрэлася з валанцёрамі, якія знаходзяцца ў Польшчы, і падзякавала за іх працу. Яны абмеркавалі, над якімі задачамі зараз працуе каманда і якія планы робіць разам з палітыкамі і ініцыятывамі. Офіс падтрымлівае валанцёраў у рэалізацыі іх праектаў, дапамагае з закупкай прынтараў, паперы, ліцэнзійнага ПЗ, арганізуе адукацыйныя трэнінгі і курсы павышэння кваліфікацыі.

    • Калі вы хочаце падтрымаць валанцёрскую праграму – зрабіце данат у зборы на старонцы BYSOL.
    • Калі ў вас ёсць ідэі праектаў, пішыце свайму ментару – і мы дапаможам вам рэалізаваць іх.
    • Калі хочаце стаць валанцёрам Офіса – рэгіструйцеся праз @AskOffice_bot.

    Апошнія навіны