• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Студэнты ведаюць: для любові да Радзімы не трэба вывучаць «асновы ідэалогіі», але трэба ведаць нацыянальныя сімвалы і родную мову»

    01 верасня, 2021

    Ціханоўская: «Сёння школьнікі і студэнты пачынаюць новы навучальны год. 1 верасня ў Беларусі па традыцыі адзначаюць Дзень ведаў. Што гэта на самай справе азначае?

    Гэта значыць, што студэнты ведаюць: для любові да Радзімы не трэба вывучаць «асновы ідэалогіі», але трэба ведаць нацыянальныя сімвалы і родную мову. На жаль, студэнты не па чутках ведаюць, што такое гвалт, катаванні і палітычна матываваныя прысуды. Але таксама яны ведаюць, як гэта –  зрабіць свой выбар і адстойваць яго разам з аднадумцамі столькі, колькі спатрэбіцца.

    Вось чаму ўвесь апошні год студэнты актыўна пратэставалі, ладзілі сядзячыя забастоўкі і акцыі непадпарадкавання, адстойвалі сумленных выкладчыкаў і сваіх аднакурснікаў. Вось чаму мы, беларусы, падтрымліваем студэнтаў – і працягнем рабіць гэта.

    Далучайцеся да аб'яднання студэнтаў, пішыце лісты палітвязням студэнтам і выкладчыкам у СІЗА-3 (246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А), падпісвайцеся на каналы актыву розных універсітэтаў. Так, наш шлях да свабоднай Беларусі запатрабаваў больш часу – але прайсці яго мы зможам толькі разам».

    БДАМ – @freeakadem
    БДАМ – @prazdnik_jizn
    БДМУ – @ruparbdmu
    БДПУ – @solidarbspu
    БДТУ – @s_bdtu
    БДУ – @BSU97association
    БДУИР – @peaceful_bsuir
    БДЭУ – @bseu_initiative
    ВДМУ – @vsmu_razam
    ГрДУ – @grsuperemeny
    МДЛУ – @MSLUstud
    БрДТУ – @freeBrSTU
    БНТУ – @bntu97

    Апошнія навіны