• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Варшавы

    06 кастрычніка, 2021

    Яна пачала мітынг з хвіліны маўчання ў памяць пра загінулага Андрэя Зельцара, якога сёння пахавалі ў Мінску.

    Ціханоўская: «На сустрэчы з прэзідэнтам Дудам, міністрамі і амбасадарамі іншых краін мы абмяркоўвалі, як узмацніць дапамогу беларусам і ініцыятывам унутры краіны, як дапамагчы журналістам і НДА выконваць сваю працу.

    Ужо год мы знаходзім падтрымку Беларусі і трымаем яе ў міжнародным парадку – і гэта ваша заслуга. Я ведаю, колькі вы ўжо зрабілі, і хачу вам усім за гэта падзякаваць. Дзякуй «Рабочаму руху» і ByPol, «Краіне для жыцця» і «Цэнтру беларускай салідарнасці», «Беларускаму моладзеваму хабу» і «Беларускаму дому», усім журналістам, якія працуюць з Польшчы.

    Праз год зняволення нашых блізкіх, жыцця па-за домам, барацьбы за тое, каб вярнуць сабе дом, стомленасць дае пра сябе ведаць. Але ваша салідарнасць і адзінства прывядуць нас да перамогі, працягвайце ціснуць на рэжым. Крок за крокам мы прыйдзем да свабоднай Беларусі».

    Апошнія навіны