• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала далучыцца да Марафона Свабоды

    31 ліпеня, 2021

    Фонд Спартовай Салідарнасці абвясціў пра правядзенне Марафона Свабоды. З 7 па 16 жніўня Фонд заклікае беларусаў прабегчы сімвалічныя 2334 метры. Кожны з дзесяці дзён анлайн-марафона прысвечаны асобнай катэгорыі смелых беларусаў, якія не пабаяліся выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, нягледзячы на   рэпрэсіі і ціск з боку рэжыму: медыкі, журналісты, студэнты, спартоўцы і іншыя.

    Для ўдзелу ў анлайн-забегу трэба зарэгістравацца на сайце праекту marathonforfreedom.org і выбраць пакет марафонца: ад удзелу з бясплатнай рэгістрацыяй да платных варыянтаў з эксклюзіўнымі падарункамі. Атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку дабрачынных ініцыятыў, дапамогу пацярпелым, аплату штрафаў і адвакатаў.

    Святлана Ціханоўская: «Спартоўцы сталі адной з апор пратэсту. Яны выходзілі на пратэсты, звярталі ўвагу на сітуацыю ў Беларусі ў сусветных СМІ, праводзілі акцыі ў падтрымку беларусаў.

    Прама зараз за кратамі знаходзяцца футбалісты Аляксандр Івулін і Расціслаў Шавель, баец Аляксей Кудзін і іншыя спартоўцы, чыя «віна» – толькі ў іх шчырасці і смеласці. І раз гэтыя людзі не здаюцца ў турме, мы павінны змагацца за Аляксея, заўзець за Аляксандра, стаяць на абароне Расціслава і тысяч нявінных зняволеных. Пішыце ім лісты, падтрымлівайце праз фонды салідарнасці, дапамагайце ўсім, чым можаце. Наш шлях да свабоды стаў сапраўдным марафонам, і мы, беларусы, павінны навучыцца дапамагаць адно аднаму – каб прайсці яго разам».

    Апошнія навіны