• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Кавалеўскі і Сазановіч у Канадзе правялі перамовы з МЗС Канады, Мінабароны, дэпутатамі парламента Канады і амерыканскімі сенатарамі

    22 лістапада, 2021

    Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валерый Кавалеўскі і сябра эканамічнай групы Офіса Ірына Сазановіч наведалі з працоўным візітам Канаду 17-21 лістапада. Адбыліся сустрэчы з старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай, прадстаўнікамі Задзіночання беларусаў Канады і беларусамі Атавы. 

    Акрамя таго, адбыліся перамовы ў міністэрстве замежных спраў Канады, з прадстаўнікамі міністэрства абароны і кабінета прэм’ер-міністра Канады, дэпутатамі парламента Канады, з дыпламатычным корпусам у Атаве, а таксама з кіраўніцтвам Украінскага кангрэса Канады і праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя Канада».

    Падчас сустрэч абмяркоўваліся наступныя тэмы:

    – Падтрымка палітычных зняволеных і пацярпелых ад рэпрэсій.
    – Намаганні па абароне суверэнітэта і незалежнасці Беларусі.
    – Узмацненне міжнароднага ціску на рэжым: палітычнага, дыпламатычнага і санкцыйнага.
    – Развіццё палітычных кантактаў паміж Канадай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
    – Міжнародная праца Святланы Ціханоўскай, планы і задачы.
    – Дыпламатычная супраца, у тым ліку ў міжнародных універсальных і рэгіянальных арганізацыях.
    Раследаванне ІСАО па захопу рэжымам рэйса Ryanair.

    Акрамя таго, беларуская дэлегацыя паўдзельнічала ў Форуме па міжнароднай бяспецы ў Галіфаксе, падчас якога Кавалеўскі ўзяў удзел у дыскусіі «Захопленая Беларусь» і ў закрытай сустрэчы для дэлегацыі амерыканскіх сенатараў. 

    Кавалеўскі звяртаў увагу на неабходнасць больш паслядоўнай пазіцыі краін Захаду па поўным непрызнанні Лукашэнкі і па практычных захадах супраць спробаў Расеі падарваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Таксама адбыліся сустрэчы з шэрагам замежных палітыкаў і экспертаў.

    Апошнія навіны