• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 5 сакавіка

    05 сакавіка, 2022

    Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Гомельскія валанцёры адкрылі групу для дапамогі ўкраінцам. Далучыцца можа любы ахвочы.
    • Дыяспара Эстоніі і Аўстрыі арганізавала сумесны закуп медыкаментаў, генератараў, каністраў і іншых прадметаў, неабходных ва Украіну. Валанцёры таксама збіраюць сродкі на дапамогу ўкраінцам.
    • Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы закупіла сродкі першай медыцынскай дапамогі для беларускіх добраахвотнікаў, якія ідуць ваяваць за свабоду Украіны і Беларусі.
    • Народнае пасольства ў Аўстрыі прыняла ўдзел у зборы на дабрачынным канцэрце ў Аўстрыі.
    • Беларусы Замежжа падключыліся да інфармацыйнай кампаніі па закліку кангрэсменаў ЗША закрыць неба над тэрыторыяй Украіны.

    #непадпарадкаванне

    • Консул РБ у Мюнхене Наталля Хвастова звольнілася ў знак пратэсту супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.
    • Студэнты распавялі пра ход кіберсупрацьстаяння з беларускімі ВНУ: сайты ВНУ з прапагандысцкімі матэрыяламі ўжо не адкрываюцца. Кожны можа далучыцца і зрабіць пасільны ўнёсак у агульную барацьбу (не забывайцеся пра VPN).
    • Гомельскія і віцебскія партызаны выступілі супраць расійскай агрэсіі.

    #інфармацыйныфронт

    • Аўтар YouTube-канала Genderfluid Helisexual падрабязна распавёў, у якой сітуацыі зараз знаходзіцца Беларусь і што робяць беларусы, каб спыніць вайну, якую распачалі Пуцін і Лукашэнка.
    • Беларускія студэнты выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны ў Вільні.
    • 30 беларускіх арганізацый у Польшчы звярнуліся да ўкраінцаў: «Мы супраць нападу рэжыма Пуціна і рэжыма Лукашэнкі на свабодную Украіну».
    • НАК далучыліся да руху — #BelarusWithUkraine – кампаніі, накіраванай супраць нянавісці да беларусаў – каб наш народ па ўсім свеце перасталі ўспрымаць як агрэсара.
    • Прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова звярнулася да міжнароднай акадэмічнай супольнасці з заклікам спыніць цкаванне беларускіх спецыялістаў.
    • Павел Латушка заявіў, што НАК і Падпольная арганізацыя беларускіх дыпламатаў вядуць дыялог з беларускімі дыпламатамі на прадмет пераходу на бок народа. Таксама з заявай выступіў Валер Кавалеўскі: ён заклікаў дыпламатаў пераходзіць на бок народа і далучацца ў кадравы рэзерв дыпламатычнай службы новай Беларусі.
    • Павел Латушка і Уладзімір Астапенка з НАК сустрэліся з амбасадарам Германіі Арндтам Фрэйтагам фон Лорынгхавенам. Амбасадар пацвердзіў, што Германія лічыць рэжым Лукашэнкі агрэсарам.
    • «Честные люди» падрыхтавалі ўлётку пра тое, як абараніць беларусаў ад хлусні і прабіцца праз прапаганду. Спампоўвайце і распаўсюджвайце.
    • Беларусы Італіі за тыдзень прынялі ўдзел у 6 кангрэсах і 2 лекцыях пра сітуацыю ў Беларусі і іх сапраўднае стаўленне да вайны ва Украіне, а не навязанае дзяржпрапагандай.

    Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух.

    Апошнія навіны