• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская павіншавала Ганну Гуськову са срэбным медалём Алімпіяды і падтрымала спартоўцаў, якіх прымусілі запісваць «пакаяльныя» відэа

    14 лютага, 2022

    «Сёння фрыстайлістка Ганна Гуськова, якая падпісала ліст за сумленныя выбары, заваявала срэбны медаль на Алімпіядзе ў Пекіне. Я віншую Ганну і жадаю ёй яшчэ шмат медаляў і перамог.

    І ў гэты ж час я спачуваю тым спартоўцам, якіх прымусілі запісваць «пакаяльныя» відэа, дзе яны на фоне сцяга апраўдваюцца, што не прынеслі краіне медалёў. Сама практыка гэтых відэа зневажае чалавечую годнасць. Спартовец, які не заваяваў медаль, не становіцца ад гэтага «злачынцам». Паразы – таксама частка спорту, і атлеты не павінны апраўдвацца за іх.

    Усім нам патрэбная краіна, у якой каштоўны кожны беларус незалежна ад таго, ці выйграў ён медаль, ці лаяльны ён ураду і ці кажа ён услых пра тое, што думае».

    Апошнія навіны