• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «У вас ёсць усе законныя падставы спыніць чалавека, які сёння здзейсніў дзяржаўную здраду»

    24 лютага, 2022

    «Я звяртаюся да Міністэрства абароны, Генеральнага штаба і Рады Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Сёння Аляксандр Лукашэнка канчаткова страціў права прадстаўляць інтарэсы нашай краіны. Ягонае рашэнне пра ўдзел у агрэсіі супраць Украіны ставіць пад пагрозу суверэнітэт Беларусі. Адмовіўшыся ад свайго абавязку абараняць краіну і яе народ, Лукашэнка зняў з сябе паўнамоцтвы галоўнакамандуючага.

    Зараз у вас ёсць шанец пачаць дзейнічаць у інтарэсах сваёй краіны, Рэспублікі Беларусь. У вас ёсць усе законныя падставы не выконваць злачынныя загады Аляксандра Лукашэнкі. У вас ёсць усе законныя падставы не станавіцца саўдзельнікамі агрэсіі ў дачыненні да суседняй мірнай дзяржавы. У вас ёсць усе законныя падставы спыніць чалавека, які сёння здзейсніў здраду Радзіме і беларускаму народу».

    Апошнія навіны