• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Італія ўзмоцніць падтрымку медыя і грамадзянскай супольнасці Беларусі, падтрымае «разумныя санкцыі» супраць рэжыму: вынікі візіту Ціханоўскай у Італію

    01 мая, 2021

    Завершыўся візіт Святланы Ціханоўскай у Італію. Асноўныя сустрэчы і мерапрыемствы:

    – сустрэча з міністрам замежных спраў Луіджы Ды Маё, працоўныя кансультацыі з намеснікам міністра замежных спраў;
    – сустрэчы з міністрам працы Андрэа Арланда і міністрам па еўрапейскіх справах Энца Амелдона;
    – сустрэча са Спікерам палаты дэпутатаў, удзел у слуханнях у Камітэце па міжнародных адносінах Палаты дэпутатаў парламента Італіі пад старшынствам П'еро Фасіна;
    – сустрэча з мэрам Рыма Вірджыніяй Раджы;
    – сустрэчы з кіраўніцтвам палітычных партый і ўплывовымі палітыкамі ў сферы знешняй палітыкі Італіі;
    – працоўныя кансультацыі з кіраўнікамі і прадстаўнікамі шэрагу дыппрадстаўніцтваў у Рыме (Вялікабрытанія, Літва, Мексіка, Новая Зеландыя, Польшча, ЗША);
    – сустрэча з праваабаронцамі, з італьянскімі і міжнароднымі прафсаюзамі.

    Асноўныя вынікі сустрэч і перамоў

    – Італьянскі бок пацвердзіў нязменнасць пазіцыі Рыма аб непрызнанні вынікаў выбараў 9 жніўня 2020 года і аб падтрымцы барацьбы беларусаў за свабоду.

    – Святлана Ціханоўская заклікала неадкладна звярнуць увагу на сітуацыю з палітвязнямі, умовы ў турмах, адвольныя затрыманні і судовыя працэсы.

    – Беларуская лідарка звярнулася да італьянскіх палітыкаў з заклікам пісаць палітвязням і іх сем'ям, арганізаваць для іх праграмы па рэабілітацыі, падтрымліваць незалежныя медыя, тэлеграм-каналы, ініцыятывы самвыдату, мясцовыя супольнасці, страйкі рабочых, студэнтаў, мастакоў, артыстаў, музыкаў.

    – Абмеркавалі з афіцыйнымі органамі, медыя і аналітычнымі структурамі фарматы і пляцоўкі для перамоў па выхадзе з крызісу. У гэтым кантэксце абмеркавалі правядзенне міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па выхадзе з крызісу ў Беларусі, варыянты міжнароднай медыяцыі з мэтай пачатку перамоў з дэмакратычнымі сіламі, у тым ліку пад эгідай АБСЕ ці групай зацікаўленых краін.

    – Мэрыя Рыма разгледзіць прапанову беларускага лідара прыняць выставу і правесці серыю мерапрыемстваў, прысвечаных падзеям у Беларусі.

    – Італія гатовая падтрымаць меры па ўзмацненні ціску на рэжым з мэтай спыніць рэпрэсіі і пачаць перамовы, у тым ліку праз прымяненне «разумных санкцый», якія дапамогуць аказаць максімальны кропкавы ціск на рэжым і яго набліжаных.

    – Сустрэлася з беларускай дыяспарай у Італіі ў Рыме. Мілан, Фларэнцыя, Трыест, Неапаль, Падуя, Верона – гарады, з якіх прыехалі беларусы.

    «На кожнай сустрэчы я кажу пра палітвязняў, нашых адважных і смелых жанчын, лекараў, студэнтаў, рабочых і ўсіх, хто працягвае змагацца ў Беларусі. У кожным горадзе Еўропы павінны ведаць пра нашую з вамі барацьбу, наш з вамі боль і нашую з вамі будучую перамогу. Я хачу перадаць усім беларусам, што намі захапляецца свет», – сказала Святлана Ціханоўская.


    Фото: Andrea Miconi

    Апошнія навіны