• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Грэцыі і прэм’ер-міністрам Паўночнай Македоніі

    14 мая, 2021

    Святлана Ціханоўская выступіла на Дэльфійскім эканамічным форуме і заклікала міжнародную супольнасць правесці канферэнцыю высокага ўзроўня па Беларусі, а таксама дапамагчы прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Ціханоўская заклікала спыніць гвалт і трымаць Беларусь на міжнародным парадку.

    У час сустрэчы з міністрам замежных спраў Нікасам Дэндыясам яна падзякавала за непрызнанне Лукашэнкі і адмову ўручыць яму даверчыя граматы. Ціханоўская і Дэндыяс абмеркавалі апошняе пасяджэнне міністраў замежных спраў ЕС у Брусэлі, прыняцце чацвёртага пакета санкцый і Усёабдымнага плана ЕС для Беларусі, а таксама стварэнне міжнароднай кааліцыі ў падтрымку беларусаў.

    «Міністр Дэндыяс запэўніў мяне, што ўсе краіны ЕС падтрымліваюць беларусаў у нашай барацьбе, не прызнаюць Лукашэнку прэзідэнтам. І што пытанне санкцый і Усёабдымнага плана дапамогі будзе вырашанае ў найбліжэйшы час. Мы радыя, што ў нас такія саюзнікі. І будзем працягваць мабілізаваць палітычную падтрымку не толькі Еўропы, але і ўсяго свету», – заявіла Святлана Ціханоўская.

    Пазней беларуская лідарка сустрэлася з прэм'ер-міністрам Паўночнай Македоніі Зоранам Заевым, і гэта першы кантакт з гэтай краінай. Ціханоўская падзякавала Паўночнай Македоніі за ўвядзенне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і актыўную падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі. З 1 студзеня 2022-га паўночная Македонія становіцца чальцом Тройкі АБСЕ, таму важна наладжваць партнёрства ўжо зараз – для трывалых адносін з новай Беларуссю.

    На сустрэчы з былым прэм'ер-міністрам Грэцыі Джорджам Папандрэў Ціханоўская абмеркавала ціск на рэжым і як падымаць пытанне Беларусі ў Радзе Еўропы. Яна распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі і мабілізацыю міжнароднай супольнасці для таго, каб аказаць максімальны ціск на рэжым і вызваліць палітзняволеных як мага хутчэй. У Папандрэў беларускія карані, яго прадзед Зыгмунт Мінейка быў удзельнікам паўстання Каліноўскага 1863 года. Святлана Ціханоўская запрасіла палітыка наведаць Беларусь, радзіму яго продкаў, пасля перамогі.

    Апошнія навіны