• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Кожны беларус плаціць падатак на Лукашэнку». Ціханоўская тлумачыць, чаго беларусам ужо каштуе вайна ва Украіне

    07 чэрвеня, 2022

    Растлумачце знаёмым, што вайна – гэта вельмі дорага: і для яе ўдзельнікаў, і для іх суседзяў. Рэжым не плаціць за гэтую вайну са сваёй кішэні. «Вучэнні», перавозкі і многае іншае аплачваюць падаткаплацельшчыкі. Кожны беларус плаціць падатак на Лукашэнку.

    Падатак на Лукашэнку – гэта калі пад санкцыі, з-за саўдзелу рэжыму ў ваеннай агрэсіі, трапляе і Беларусь. Падатак на Лукашэнку – гэта калі з паліцаў аптэк знікаюць многія лекі, а астатнія – даражэюць так, што нашыя пенсіянеры яшчэ радзей могуць іх сабе дазволіць.

    Мы хочам, каб як мага больш нашых суайчыннікаў убачылі праўду, бо ўсе мы заслугоўваем жыць у мірнай, бяспечнай і свабоднай краіне.

    Апошнія навіны