• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская падчас працоўнага візіту ў Афіны сустрэлася з прэзідэнтам Грэцыі

    13 мая, 2021

    Прэзідэнтка Грэцыі Кацярына Сакелларопулу прыняла Святлану Ціханоўскую ў прэзідэнцкім палацы ў Афінах і выказала падтрымку беларускаму народу. Вынікі – коратка:

    Ціханоўская падзякавала Грэцыі за тое, што яе пасол не ўручыў даверчыя граматы Лукашэнку, паколькі ён страціў легітымнасць і давер беларускага народа.

    – Расказала пра бяспраўе і эскалацыю рэпрэсій у краіне, суды па справах Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага, журналістаў і студэнтаў.

    – Паведаміла пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў турмах і прапанавала Грэцыі прыняць на рэабілітацыю рэпрэсаваных і сем'і палітвязняў.

    Заклікала падтрымаць рабочых і страйкамы, а таксама дапамагчы студэнтам і спартоўцам, якія апынуліся пад ціскам рэжыму і не могуць працягваць сваю дзейнасць у Беларусі. Ціханоўская зазначыла, што важна даць магчымасць адлічаным студэнтам заставацца і працягваць дзейнасць у Беларусі, пры гэтым навучаючыся ў грэчаскіх універсітэтах.

    – Абмеркавала з Сакелларопулу дзеянні ЕС, чацвёрты пакет санкцый і Усёабдымны план дапамогі ЕС для Беларусі.

    – Ціханоўская заклікала жыхароў Грэцыі падтрымаць беларусаў 29 траўня, у глабальны дзень салідарнасці з Беларуссю – гадавіну з моманту затрымання Сяргея Ціханоўскага.

    Апошнія навіны