• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Міжпарламенцкі саюз створыць працоўную групу па Беларусі. Вынікі сустрэчы Офіса Ціханоўскай і прэзідэнта МПС

    30 лістапада, 2021

    У пятніцу 26 лістапада ў Мадрыдзе прайшоў саміт Міжпарламенцкага саюза (МПС) – міжнароднай арганізацыі, якая аб'ядноўвае практычна ўсе парламенты свету і мае статус назіральніка пры ААН. Офіс Святланы Ціханоўскай на саміце прадстаўляў старэйшы спецыяліст па міжнародных адносінах Дзяніс Кучынскі.

    Кучынскі выступіў на саміце і расказаў пра:
    – цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, знішчэнне рэжымам грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ;
    – знішчэнне парламентарызму ў Беларусі яшчэ ў 1990-х з-за Лукашэнкі;
    – важнасць ізаляцыі рэжыму і эканамічнага ціску;
    – неабходнасць падтрымкі для рэпрэсаваных беларусаў.

    У сваім дакладзе Дзяніс Кучынскі заклікаў МПС прыпыніць сяброўства беларускага парламента ў саюзе, стварыць працоўную групу і напісаць дэкларацыю па Беларусі ад МПС. Падтрымаць беларускі народ можна праз стварэнне міжпарламенцкіх груп сяброў Беларусі па ўсім свеце, супрацоўніцтва з Офісам Ціханоўскай, а таксама запрашаючы абраную лідарку Святлану Ціханоўскую выступіць у парламентах розных краінаў.

    Групы сяброў Беларусі ўжо створаныя ў Еўрапарламенце, у дзвюх палатах Кангрэса ЗША (двухпартыйныя кокусы), парламентах Канады і Вялікабрытаніі, таксама плануецца запуск групы ў шведскім Рыксдагу.

    Таксама Дзяніс Кучынскі сустрэўся ў Мадрыдзе з прэзідэнтам МПС Дуартэ Пачэкам. На сустрэчы яны дамовіліся арганізаваць імпрэзу ў межах наступнага саміту, стварыць працоўную групу па Беларусі ў МПС, а таксама трымаць сітуацыю ў Беларусі на позве МПС, у прыватнасці, у працоўных камітэтах – па дэмакратыі і правах чалавека.

    Апошнія навіны