• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Сяргея Ціханоўскага ўтрымліваюць у ШІЗА больш за тры тыдні

    14 верасня, 2022

    Нагадаем, што ўвесь гэты час з 19 жніўня па сённяшні дзень Сяргей знаходзіцца ў СІЗА турмы № 8 горада Жодзіна. У халоднай камеры ізалятара памерам каля 5 квадратных метраў, куды практычна не трапляе дзённае святло. Сяргей таксама фактычна пазбаўлены нармальнага сну, яго «ложак» цяпер гэта драўляныя дошкі без матраца, падушкі і бялізны. Ложак адкідваецца ад сцяны з 22 да 6 гадзінаў. З-за дзікага холаду (тэмпература ў камеры такая ж, як на вуліцы) Сяргею даводзіцца ўставаць некалькі разоў за ноч, каб хоць крыху сагрэцца з дапамогай фізічных практыкаванняў. Сяргею забаронена карыстацца асабістымі рэчамі, кнігамі, ён не атрымлівае лісты і газеты.

    Галоўная мэта такога пакарання – ізаляваць Сяргея ад свету і прымусіць яго думаць, што ён застаўся адзін. Невядома, колькі яшчэ часу Сяргею трэба будзе правесці ў штрафным ізалятары, на яго пастаянна складаюць новыя рапарты нібыта за невыкананне правілаў і павялічваюць колькасць дзён у ШІЗА.

    Умовы ўтрымання інакш, чым катаваннямі, не назавеш. Сяргей – моцны духам чалавек, але яму вельмі патрэбная вашая падтрымка. Пішыце Сяргею лісты, каб, калі ўмовы ўтрымання будуць змененыя, ён мог убачыць, як шмат людзей за яго хвалююцца і памятаюць пра нашага героя!

    ***

    Дасылайце лісты Сяргею Ціханоўскаму па адрасе: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі.

    Калі вашыя лісты не даходзяць да Сяргея, вы можаце даслаць іх на абаненцкую скрыню: 246012 Гомель, а/с 125 Рэчыцкі праспект, 91.

    Апошнія навіны