• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Беларусь зараз аб’ядноўвае ўсе краіны ЕС». Эстонія рашуча падтрымала Ціханоўскую і народ Беларусі

    31 мая, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Таліне з працоўным візітам, дзе яна сустрэлася з прэзідэнткай Керсці Кальюлайд. Вынікі сустрэчы:

    – Абмеркавалі 4-ты і 5-ты пакеты санкцый, новы план эканамічнай дапамогі ЕС Беларусі і тое, якім чынам Эстонія можа дапамагчы беларускаму народу ў пераходны перыяд.

    – Эстонія паставіць Беларусь у прыярытэт на Радзе бяспекі ААН, дзе з 1 чэрвеня стане старшынёй.

    – Ціханоўская заклікала аказваць тэрміновую дапамогу журналістам, грамадзянскай супольнасці і ўсім рэпрэсаваным па палітычных прычынах.

    – Прэзідэнтка Керсці Кальюлайд запэўніла, што ніякага ўручэння даверчых грамат Лукашэнку не будзе.

    – Ціханоўская прапанавала праверыць «кашалькі» рэжыму на наяўнасць нерухомасці або бізнесу ў Эстоніі і прыпыніць кантракты эстонскіх кампаній з прадпрыемствамі, звязанымі з Лукашэнкам, інвестыцыі дзяржаўных фірмаў і банкаў.

    Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністаркай Эстоніі Каяй Калас. Яны абмеркавалі санкцыі супраць рэжыму. Ціханоўская адзначыла, што санкцыі павінны быць хуткімі і эфектыўнымі – тады яны будуць кароткатэрміновымі.

    Ціханоўская сустрэлася і са спікерам парламента Юры Ратасам, былым міністрам замежных спраў і кіраўніком камітэта замежных спраў Марка Мікельсенам. Яны абмеркавалі ўзбуджэнне спраў супраць памагатых рэжыму па ўніверсальнай юрысдыкцыі, скліканне пасяджэння Рады бяспекі ААН па Беларусі, а таксама магчымасць завядзення справы ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе.

    Святлана Ціханоўская: «Беларусь зараз аб'ядноўвае ўсе краіны ЕС і палітыкаў незалежна ад іх партыйнай прыналежнасці. Салідарнасць і рашучасць, якую мы бачым пасля захопу самалёта, дае моцную веру, што беларусы ўжо ў гэтым годзе змогуць правесці новыя і сумленныя выбары, а ўсе злачынцы паўстануць перад сумленным судом».

    Апошнія навіны