• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі звярнуўся да суддзяў і пракурораў

    03 сакавіка, 2021

    Толькі за гэты тыдзень суддзі вынеслі дзясятак прысудаў. Журналістка Кацярына Барысевіч атрымала паўгода турмы, лекар Арцём Сарокін – два гады з адтэрміноўкай на год. Аляксей Сцерлікаў, які ратаваўся ад сілавікоў, што грамілі яго машыну, – 4 гады. Хвораму на анкалогію Уладзіміру Малахоўскаму прысудзілі 3,5 гады турмы. Музыку і актывіста Ігара Банцара пракурор патрабуе пасадзіць на 3 гады. Валер Кавалеўскі звярнуўся да суддзяў і пракурораў:

    • «Ранейшы закон «Аб пракуратуры» абавязваў супрацоўнікаў адмаўляцца ад незаконных распараджэнняў начальства і паведамляць пра іх. Цяпер такога пункта ў законе няма.
    • Раней дзяржабвінаваўца яшчэ мог вырашаць лёс абвінавачвання без узгаднення з кіраўніцтвам. З 2007 года дзяржабвінаваўца такога права не мае.
    • Раней суддзя яшчэ мог прыняць рашэнне па справе без узгаднення са старшынямі і куратарамі. Цяпер суддзі абавязаныя ўзгадняць свае рашэнні з начальствам. Усё гэта даказвае, што ўжо з'явілася цэлае пакаленне суддзяў і пракурораў, якія працуюць не па законах, а па паняццях.

    Суддзі і пракуроры – гэта эліта ў свеце юстыцыі. Але не ў Беларусі пры Лукашэнку. Здраджваючы закону, вы здраджваеце не толькі сваім родным і блізкім. Вы здраджваеце сабе. Але вы можаце гэта змяніць. У новай Беларусі нам будуць патрэбныя прафесіяналы ў галіне права: суддзі, пракуроры, следчыя і адвакаты. І я заклікаю вас зрабіць правільны выбар.

    Пішыце нам на пошту [email protected] або ў тэлеграм-бот ByPol @osb_by_pol. Дзяліцеся інфармацыяй, адмаўляйцеся выконваць супрацьзаконныя загады, сабатуйце іх і адстойвайце закон па меры сваіх сіл. І памятайце: нам разам будаваць новую Беларусь».

    Апошнія навіны