• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Падчас форуму ў Давосе Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з прэм’ер-міністрам і міністрам замежных справаў Іспаніі

    17 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэм’ер-міністрам Іспаніі Педра Санчэсам падчас форуму ў Давосе. Святлана Ціханоўская падзякавала за дапамогу і салідарнасць, якую Іспанія сістэмна аказвае беларусам.

    Прэм’ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс выказаў поўную падтрымку Святлане Ціханоўскай і беларускім дэмакратычным сілам. І сказаў, што падчас старшынства Іспаніі ў Еўрапейскім Саюзе, пытанне беларусаў будзе стаяць на самым высокім узроўні і Іспанія будзе запрашаць прадстаўнікоў дэмсілаў, а не прадстаўнікоў рэжыму.

    Таксама Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам замежных справаў Іспаніі Хасэ Эмануэлем Альбарасам.

    Падчас сустрэчы с міністрам замежных справаў абмеркавалі судовы працэс, які зараз адбываецца над сябрамі Каардынацыйнай Рады, Алесем Бяляцкім, Анджэем Пачобутам і журналістамі ТУТ.бай, а таксама гаварылі пра новыя абвінавачванні супраць Сяргея Ціханоўскага. Ціханоўская адзначыла, што вельмі важна трымаць у фокусе сітуацыю і з палітвязнямі, і з гэтымі судовымі працэсамі.

    Міністр замежных справаў запэўніў, што Іспанія не прызнае рашэнне судоў, і не прызнае рашэнні лукашэнкаўскага рэжыму пра непрызнанне дакументаў, пазбаўленне грамадзянства, паколькі ён не мае ніякай легітымнасці. Іспанія працягне выдачу візаў беларусам у Мінску, незалежна ад рашэння Лукашэнкі.

    Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністрам неабходнасць распрацоўкі новай стратэгіі па Беларусі ў межах ЕС, а таксама дамовілася абмеркаваць гэта з іншымі міністрамі краінаў ЕС у найбліжэйшы час. Размаўлялі таксама пра нейкія часовыя дакументы для беларусаў, якія выехалі ў краіны Еўрапейскага Саюза і не падтрымліваюць рэжым.

    Дамовіліся, што ў найбліжэйшыя месяцы будзе запушчаная праграма рэабілітацыі для рэпрэсаваных беларусаў. Першыя сем’і ўжо неўзабаве паедуць у Іспанію на паўгадавы-гадавы тэрмін. Іспанскі ўрад цалка гэта прафінансуе. Праграма будзе мець рэгулярны характар.

    Апошнія навіны