• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Тэлефанаванне з італьянскім Камітэтам за дэмакратыю ў Беларусі

    12 студзеня, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з італьянскім Камітэтам за дэмакратыю ў Беларусі. У яго ўваходзяць італьянскія парламентарыі, прадстаўнікі італьянскіх прафсаюзаў і мясцовай дыяспары.

    На тэлефанаванні абмеркавалі магчымы выступ Святланы Ціханоўскай у Еўрапарламенце, а таксама яе візіт у Італію. Камітэт дапаможа з арганізацыяй візіту на найвышэйшым узроўні.

    Заўтра ў Італьянскім парламенце абмяркуюць магчымасць склікання слухання па Беларусі. Суразмоўцы заявілі, што для Італіі важная і балючая тэма – нечалавечае стаўленне да хворых на COVID-19 у Беларусі і тое, што ў камеры спецыяльна падсаджваюць заражаных, якім не аказваецца дапамога. Камітэт гатовы падымаць гэтую тэму і ўсяляк узмацняць салідарнасць з беларусамі ва ўсім свеце. Таксама Камітэт выказаў гатоўнасць дапамагаць беларускім незалежным прафсаюзам.

    Святлана Ціханоўская заклікала Італію да больш рашучых дзеянняў па санкцыях, а таксама больш скаардынаванай пазіцыі Італіі і ЕС з новай адміністрацыяй ЗША па беларускім пытанні.

    Апошнія навіны