• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра злачынствы рэжыму, якія не спіша вайна

    15 сакавіка, 2022

    Ціханоўская: «Сёння 20-ты дзень вайны. У гэты дзень у нашай краіне, якую Лукашэнка зрабіў саўдзельніцай ваеннай агрэсіі, прынялі новую «Канстытуцыю». Але праводзіць рэферэндум падчас вайны, прымаць папраўкі ў Канстытуцыю падчас вайны – гэта тое ж самае, што праводзіць інаўгурацыю ўпотай ад усяго народа.

    Гавораць, вайна ўсё спіша. Але яна не спіша гэтаму рэжыму пазбаўленне Беларусі нейтральнага і бяз'ядзернага статусу ў ваенны час. Бо народ усё памятае. Нашая свабода даецца нам такой высокай цаной, што ні вайна, ні пандэмія, ніякае іншае глабальнае ўзрушэнне – не дапамогуць рэжыму схаваць свае злачынствы. Цяпер мы памятаем кожную здраду ў дачыненні да народа, і дакладна запомнім і гэтую. Дзень Канстытуцыі, які мы сустрэлі без канстытуцыйных правоў і без незалежнасці – затое з крызісам і вайной».

    Апошнія навіны