• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала прэм’ера Іспаніі і кіраўніка МЗС Даніі падтрымаць беларускіх журналістаў

    08 ліпеня, 2021

    Раніцай Святлана Ціханоўская прыняла ў офісе міністра замежных спраў Даніі Епэ Кофада. Размова пачалася з сітуацыі вакол беларускіх СМІ: разгром Нашай Нівы, ператрусы ў рэгіянальных выданнях. Ціханоўская падкрэсліла, што рэпрэсіі супраць журналістаў – вынік беспакаранасці: «памагатыя рэжыму спадзяюцца, што ім усё сыдзе з рук. Але мы гэтага не дапусцім. Самавольства і беззаконне ў Беларусі трэба спыніць».

    Ціханоўская падкрэсліла, што менавіта Данія стала цэнтрам для розных ініцыятыў, якія збіраюць доказы злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Напрыклад, Дацкі інстытут супраць катаванняў Dignity запусціў платформу для збору доказаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі (IAPB), якую падтрымалі дзясяткі краін ЕС. Па словах Ціханоўскай, усе доказы павінны быць сабраныя і пакладзеныя ў аснову міжнароднага расследавання, а потым і трыбунала. Ціханоўская і Кофад таксама абмеркавалі магчымасць арганізацыі канферэнцыі па аднаўленні законнасці ў Беларусі і сумесныя дзеянні ў АБСЕ і ААН.

    Удзень Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком іспанскага ўрада Пэдра Санчасам, які знаходзіцца з візітам у Вільні. Беларуская лідарка выказала падзяку Іспаніі і ў прыватнасці міністру замежных спраў за падтрымку ў Радзе па міжнародных справах ЕС. Ціханоўская падкрэсліла важнасць запуску праграмы рэабілітацыі палітычных зняволеных і іх сем'яў, а таксама падтрымкі грамадзянскай супольнасці, рэпрэсаваных беларусаў, медыя і актывістаў. Яна заклікала Санчаса стварыць спецыяльныя ўмовы для працы беларускіх бізнесаў і стартапаў, якія рэлакаваліся ў Іспанію. Санчас запрасіў Ціханоўскую з візітам у Мадрыд і пагадзіўся разглядзець магчымасць адкрыцця прадстаўніцтва ў Іспаніі.

    Святлана Ціханоўская заклікала палітыкаў падтрымаць Беларусь 16 ліпеня да Дня салідарнасці з беларускімі жанчынамі і 9 жніўня – да гадавіны выбараў.

    Апошнія навіны