• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларусь падпіша Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе для суда над памагатымі рэжыма

    24 лістапада, 2020

    Падчас сустрэч з прэм'ерам і міністрам замежных спраў Нідэрландаў Святлана Ціханоўская заявіла, што злачынствы супраць чалавечнасці, якія здзяйсняюць памагатыя рэжыму, не застануцца беспакаранымі. Доказы злачынстваў будуць падрыхтаваны для разгляду Міжнародным крымінальным судом і трыбуналам у Гаазе.

    Святлана Ціханоўская заявіла, што ў будучыні Беларусь абавязкова падпіша Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда. Пакуль гэтага не адбылося, яна будзе звяртацца ў Савет бяспекі ААН для правядзення следства і склікання трыбунала па Беларусі: “Забойствы Бандарэнкі, Тарайкоўскага, Крыўцова не застануцца беспакаранымі. Таксама ў нас ёсць сведчанні сотняў чалавек, якія былі збітыя ў турмах, прайшлі праз катаванні ці згвалтаванні. І падчас Народнага Трыбунала мы збярэм яшчэ больш доказаў, каб датычныя ў выніку панеслі адказнасць за свае злачынствы”.

    Апошнія навіны