• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Крысціна Рыхтэр – дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях

    29 снежня, 2022

    Крысціна Рыхтэр 10 гадоў практыкуе права, і ў апошнія гады працуе не толькі з нацыянальнымі, але і з міжнароднымі механізмамі абароны правоў чалавека. З сярэдзіны 2021 года яна працуе ў Офісе. Дзякуючы працы ў тым ліку Крысціны Рыхтэр беларусы, якія пераехалі пасля пачатку вайны ў Польшчу з Украіны і Беларусі, маюць менш праблемаў пры афармленні свайго знаходжання. Таксама яна каардынавала альтэрнатыўны даклад па выкананні Рэспублікай Беларусь Мэтаў устойлівага развіцця ААН.

    На новай пазіцыі дарадцы па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр перш за ўсё працягне каардынацыю працы па прыцягненні асобаў, адказных за парушэнне правоў чалавека з выкарыстаннем інструментаў універсальнай юрысдыкцыі і іншых міжнародных механізмаў у супрацоўніцтве з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам і Прававой Радай. Яна будзе абараняць інтарэсы беларусаў і сумесна з Прававой Радай займацца юрыдычным бокам дакументаў для транзітнага перыяду.

    Чым яшчэ будзе займацца Крысціна Рыхтэр:

    – фармаваць стратэгію працы па прававых пытаннях Офіса Святланы Ціханоўскай;

    – разам з іншымі юрыстамі і арганізацыямі займацца падрыхтоўкай нарматыўна-прававых дакументаў для транзітнага перыяду ў сферах пераходнай справядлівасці, рэабілітацыі асобаў, якія зазналі пераслед па палітычных матывах;

    – удзельнічаць у падрыхтоўцы спецыяльнага даклада па праблемах беларусаў у эміграцыі ў Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы;

    – працаваць разам з беларускай праваабарончай супольнасцю для дасягнення мэтаў па прасоўванні і абароне правоў чалавека.

    Кантакты для камунікацыі – [email protected].

    Апошнія навіны