• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі двух дзён працоўнага візіту Ціханоўскай у Грэцыю. Сустрэчы з прэзідэнтам Грэцыі і мэрам Афінаў

    13 мая, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай, прэзідэнткай Грэцыі Кацярынай Сакелларопулу, мэрам Афінаў Костасам Бакаянісам, палітыкамі і парламентарыямі Грэцыі, амбасадарамі ЗША, Чылі, Мексікі, Францыі і Літвы ў Афінах.

    Галоўная тэма сустрэч – падтрымка Беларусі на міжнароднай арэне. Беларуская лідарка падзякавала прэзідэнту Грэцыі і паслу Францыі за неўручэнне грамат Лукашэнку: гэта важны крок у непрызнанні рэжыму. Таксама яна падзякавала за падтрымку чацвёртага пакета санкцый ЕС, які будзе ўведзены ў найбліжэйшы час, і Усёабдымнага плана дапамогі для Беларусі.

    На сустрэчах з палітыкамі і дыпламатамі Святлана Ціханоўская:

    – заклікала Грэцыю падтрымліваць Беларусь у міжнародных арганізацыях – ААН, Радзе Еўропы, АБСЕ;

    – распавяла пра катаванні ў турмах, «суды» над актывістамі ў Магілёве і запланаваны суд над Сяргеем Ціханоўскім у Гомелі. Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць прыняць неадкладныя меры па вызваленні палітвязняў;

    – прапанавала распрацаваць праграмы падтрымкі рэпрэсаваных студэнтаў, спартоўцаў, незалежных медыя, журналістаў і блогераў;

    – заклікала ўвесці візавыя санкцыі супраць чыноўнікаў і сілавікоў, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях супраць беларусаў;

    – абмеркавала найбліжэйшыя міжнародныя форумы і іншыя мерапрыемствы – у прыватнасці, сесію ПА АБСЕ ў ліпені, саміт Усходняга партнёрства восенню;

    – заклікала падтрымаць Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю 29 траўня, у гадавіну затрымання Сяргея Ціханоўскага.

    «Беларусі патрэбныя саюзнікі па ўсім свеце. Грэкі перажылі дыктатуру чорных палкоўнікаў, таму памяць пра барацьбу з дзяржаўным тэрорам тут яшчэ жывая. І тое, што я кажу, адгукаецца ў іх сэрцах – асабліва ў старэйшага пакалення. А маладым грэкам вельмі важна чуць праўду пра Беларусь, таму што свабоду і дэмакратыю лёгка страціць, але вельмі цяжка адваяваць.

    Цяпер кожная краіна павінна заняць бок, і я бачу, што Грэцыя – на баку беларускага народа. Асаблівую ўвагу на ўсіх сустрэчах я прысвяціла тэме палітвязняў, таму што іх вызваленне і спыненне гвалту – задача нумар адзін для Беларусі і нашых саюзнікаў па ўсім свеце», – адзначыла Ціханоўская.

    Апошнія навіны