• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Валер Кавалеўскі – пра спробы рэжыму вярнуць у Беларусь ядзерную зброю

    06 студзеня, 2022

    Кавалеўскі: «Пяць дзяржаў-уладальніц ядзернай зброі 3 студзеня прынялі сумесную заяву аб недапушчэнні ядзернай вайны і пазбяганні гонкі ўзбраенняў. Вялікабрытанія, Кітай, Расія, ЗША, Францыя пацвердзілі, што распаўсюджванне ядзернай зброі павінна быць прадухілена.

    Заява пастаянных чальцоў Рады Бяспекі ААН абвяргае пагрозы Лукашэнкі і Макея пра магчымасць вяртання ядзернай зброі ў Беларусь. Падобныя пражэкты і без таго незаконнай улады, якая страціла ўнутраную і міжнародную легітымнасць, з'яўляюцца непісьменнымі і безадказнымі: супярэчаць міжнароднаму праву, пагражаюць абароне, суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны, ствараюць дадатковую напружанасць для рэгіянальнай бяспекі.

    Аднак гэтыя неаднаразовыя пагрозы рэжыму не выпадковыя. Яны атрымалі сваё развіццё ў тым, што незаконны праект Канстытуцыі Лукашэнкі забірае ў Беларусі статус бяз'ядзернай і нейтральнай дзяржавы. Тым самым рэжым штурхае нашу краіну ў напрамку міжнародных ваенных канфліктаў, павялічваючы шкоду інтарэсам нацыянальнай бяспекі. Нагадваем, што ні рэжым, ні рэферэндум, ні праект Канстытуцыі не з'яўляюцца законнымі. Дэмакратычныя сілы заклікаюць беларусаў рашуча адхіліць іх шляхам масавага псавання бюлетэняў у дзень галасавання».

    Апошнія навіны