• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

    28 лістапада, 2021

    27 лістапада па ўсім свеце адзначылі Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, абвешчаны Святланай Ціханоўскай.

    Словы падтрымкі беларусам, зняволеным рэжымам, і ўсяму беларускаму народу выказалі палітыкі Еўропы, ЗША, Канады.

    Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, з нагоды міжнароднай акцыі, напісаў у твітары па-беларуску: «Каля 900 грамадзянаў Беларусі знаходзяцца ў лукашэнкаўскіх турмах толькі за тое, што хацелі, каб іхная краіна была свабоднай і дэмакратычнай. Польшча хоча дакладна такой Беларусі, як яны. Выказваю сваю салідарнасць з усімі ахвярамі лукашэнкаўскай дыктатуры».

    Прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс апублікаваў трэд у сваім твітар-акаўнце: «На жаль, сур'ёзным парушэнням правоў чалавека ў Беларусі надаецца ўсё менш увагі. Мы не павінны забывацца ці ігнараваць рэпрэсіі і пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, палітычныя прысуды, знішчэнне грамадзянскай супольнасці і свабодных СМІ ў Беларусі».


    Фота: @AlarKaris

    Прэзідэнтка Славакіі Зузана Чапутава напісала ў твітары: «Паўтара гады таму народ Беларусі стаў на абарону сваіх правоў і свабодаў; іх заклік да дэмакратыі працягваецца. Трэба прыслухацца да беларусаў, а не прымусіць іх замаўчаць».

    Прэм'ер-міністр Славеніі Янэз Янша заявіў: «У беларускіх турмах утрымліваецца 887 палітвязняў. 887 чалавек, 887 сем'яў жорстка прыгнечаныя рэжымам Лукашэнкі. Прыгожая краіна і смелы народ Беларусі пакутуюць ад дыктатуры».

    Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен апублікаваў у сваім твітар-акаўнце: «Нашая пазіцыя зразумелая: мы заклікаем рэжым Лукашэнкі скончыць рэпрэсіі супраць сябраў грамадзянскай супольнасці і іншых грамадзянаў; неадкладна вызваліць амаль 900 палітычных зняволеных у Беларусі і правесці свабодныя і справядлівыя выбары пад міжнародным наглядам».

    Напярэдадні Дня салідарнасці МЗС Літвы арганізаваў акцыю пры падтрымцы праваабарончага цэнтра «Вясна», у межах якой можна было даслаць паштоўкі беларускім палітвязням. Да яе далучыліся амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, амбасадар Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакост, французскі парламентарый П'ер-Аляксандр Англад, часовая павераная ў справах Літвы ў Беларусі Аста Андрыяўскене, былы міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус і іншыя.


    Фота: МЗС Літвы

    Міністр замежных спраў Славакіі Іван Карчок апублікаваў у твітар-акаўнце: «Сёння я з усімі, хто стаў ахвярай аўтарытарнага рэжыму ў Мінску толькі з-за жадання жыць у свабоднай краіне. Я заклікаю да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі. Свабода і дэмакратыя ўрэшце рэшт пераможа. Славакія – з народам Беларусі!».

    Міністарка Вялікабрытаніі па справах Еўропы і Амерыкі Вэндзі Мортан напісала ў твітар-акаўнце: «У Дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі Вялікабрытанія заклікае рэжым Лукашэнкі спыніць атаку на дэмакратычныя прынцыпы, грамадзянскую супольнасць, свабоду СМІ і вяршэнства закона ў Беларусі. Усе палітычныя зняволеныя павінныя быць вызваленыя».

    Міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кульганек напісаў у твітары: «Сёння Чэшская Рэспубліка далучаецца да Дня салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі. Мы яшчэ раз заклікаем рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітычных зняволеных, якія пакутуюць у турмах, і дазволіць ім вярнуцца да сваіх сем'яў і сяброў».

    Міністарка замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Лійметс напісала: «Выказваю салідарнасць з усімі палітвязнямі Беларусі. Яны плацяць высокую цану за тое, што адстойвалі свае асноўныя свабоды – свабоду слова і сходаў. Палітычным рэпрэсіям няма апраўдання».

    Міністр замежных спраў Аўстрыі Мікаэль Лінхарт заявіў у твітар-акаўнце: «Народ Беларусі заслугоўвае жыць без страху рэпрэсій. Мы салідарныя са зняволенымі, рэпрэсаванымі з-за барацьбы за дэмакратычную, незалежную, стабільную і квітнеючую Беларусь».

    Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс напісаў: «У Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, я хачу, каб усе беларусы, зняволеныя і пераследаваныя рэжымам Лукашэнкі, ведалі, што Латвія салідарная з вамі. Вы будзеце вольныя, Беларусь будзе вольнай».

    Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў таксама зрабіў заяву па-беларуску: «У Дзень Салідарнасці з Беларускімі Палітычнымі вязнямі хачу перадаць словы падтрымкі ўсім беларусам і беларускім палякам – ахвярам пераследу, адзінай віной якіх было прагненне да свабоды і шанавання асабістай і нацыянальнай годнасці».

    Міністр па еўрапейскіх справах Ірландыі Томас Бірн напісаў у твітар-акаўнце: «Урад Ірландыі і ірландскія парламентарыі, а таксама ірландскі народ непахісна падтрымліваюць дэмакратычныя перамены ў Беларусі. Мы зноў заклікаем Лукашэнку вызваліць усіх палітвязняў, весці дыялог з апазіцыяй і правесці свабодныя і справядлівыя выбары».

    Міністэрства замежных спраў Нарвегіі зрабіла заяву ў твітары: «Нарвегія салідарная з больш чым 880 палітычнымі беларусамі, зняволенымі беларускім рэжымам. Гэтае злоўжыванне сістэмай правасуддзя павінна быць спынена, і ўсе палітычныя зняволеныя павінныя быць вызваленыя».

    Міністэрства замежных спраў Славеніі апублікавала заяву: «Сёння Славенія далучаецца да Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Мы працягваем заклікаць да іх безумоўнага вызвалення і падтрымкі ўсіх людзей, якія змагаюцца за сваю свабоду і дэмакратычную будучыню».

    Міністэрства замежных спраў Польшчы апублікавала серыю твітар-пастоў у падтрымку людзей, зняволеных па палітычных матывах у Беларусі.

    Віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Метсала паведаміла, што напісала ліст палітзняволенай Яне Арабейка, у якім падкрэсліла: Еўрапарламент будзе патрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі. Яна таксама заклікала пісаць лісты беларусам, якія знаходзяцца ў турмах па палітычных матывах.

     
    Фота: @RobertaMetsola
    Фота: @Scanlon_Leslie

    Дзяржсакратар МЗС Францыі Клеман Бон апублікаваў словы падтрымкі палітвязням Беларусі і працытаваў Святлану Ціханоўскую: «Наша барацьба за свабоду – гэта ваша барацьба таксама».

    Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубен Аруцюнян правёў сустрэчу ў Мінску з сем'ямі палітвязняў.


    Фота: @USEmbBy

    На мэрыі Будапешта ў знак салідарнасці вывесілі бела-чырвона-белы сцяг па ініцыятыве мэра Гяргея Карачоня.


    Фота: karacsonygergely

    Будынак міністэрства замежных спраў Эстоніі таксама падсвяцілі ў знак салідарнасці.

    Віленскі сімвал анёла на ўваходзе ў міністэрства замежных спраў Літвы ўжо традыцыйна апранулі ў бела-чырвона-белы сцяг.


    Фота: @LithuaniaMFA

    У мэрыі Парыжа прайшоў канцэрт Маргарыты Ляўчук у падтрымку сем'яў палітвязняў.

    Парламентарыі Вялікабрытаніі выпусцілі відэа ў падтрымку палітвязняў, над якімі ўзялі шэфства.

    Да акцыі таксама далучыліся і іншыя палітыкі і дыпламаты па ўсім свеце:

    • Еўрапарламентарыі Анджэй Галіцкі і Радаслаў Сікорскі (Польшча), Каталін Чэх (Венгрыя), Мірыям Лексман (Славакія), Тэйс Рэўтэн (Нідэрланды), Фаб'ен Келер (Францыя), Марыя Да Граса Карвалью (Партугалія), Томас Вайц (Аўстрыя), Улад Георге (Румынія), Нікола Данці (Італія), група Еўрапарламента EPP.
    • Кіраўнік камітэта замежных спраў парламента Ірландыі Чарльз Флэнаган.
    • Дэпутаты парламента Канады Хізэр Макферсан, Джэймс Безан, Іван Бэйкер, Мэцью Самулеўскі.
    • Дэпутаты парламента Аўстрыі Эва Эрнст-Дзедзіч і Гельмут Брандштэтэр.
    • Дэпутат Сейма Польшчы Міхал Шчэрба.
    • Дэпутатка парламента Швецыі Каміла Хансен.
    • Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.
    • Амбасадарка Канады ў Польшчы і Беларусі Лэслі Скэнлан.
    • Амбасадар Нідэрландаў у Літве Боні Горбач.
    • Амбасада ЗША ў Мінску.
    • Амбасада Румыніі ў Мінску.
    • Амбасада ЗША ў Рызе.
    • Дэлегацыя Літвы пры АБСЕ.
    • Дэлегацыя Германіі пры АБСЕ.

    Фота: @MichalSzczerba

    Фота: @HorbachBonnie

    Салідарнасць таксама выказала праваабарончая арганізацыя Libereco, якая актыўна займаецца падтрымкай палітвязняў у Беларусі. PEN Center у Амерыцы выпусціў заяву ў падтрымку беларусаў, рэпрэсаваных рэжымам. Буйная італьянская газета La Repubblica напісала пра акцыю, якая прайшла ў Турыне, у падтрымку мігрантаў і грамадзян нашай краіны, якія пакутуюць ад рэжыму ў Беларусі.

    Таксама да акцыі далучылася беларуская ініцыятыва politzek.me і фонд «Краіна для жыцця».

    Па традыцыі, па ўсім свеце прайшлі акцыі беларускай дыяспары.

    • У Варшаве святочна адкрылі Беларускі Хаб – новую прастору для працы і творчасці.
    • Акцыі ў афлайн і анлайн фармаце прайшлі больш чым у 35 гарадах свету. Салідарнасць выказалі беларусы Польшчы, Францыі, Германіі, ЗША, Літвы, Чарнагорыі, Фінляндыі, Даніі, Канады, Вялікабрытаніі, Швецыі, Італіі, Украіны і іншых краінаў.

    Фота: Новая Беларусь у Літве

    Фота: Новая Беларусь у Літве

    Фота: Беларусы Стакгольма

    Фота: Беларусы Таронта

    Фота: Беларусы Франкфурта-на-Майне
    Апошнія навіны