• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Офіс Святланы Ціханоўскай: «Беларусы, мы захапляемся вамі»

    28 лютага, 2022

    За сёння мы паспелі шмат:

    • Беларусы ў Беларусі перамаглі страх, выйшлі на вуліцы ўпершыню за год і зноў убачылі адно аднаго.
    • Легендарны камбрыг 38 гвардзейскай АДШРБ Валер Сахашчык выйшаў з публічным зваротам да вайскоўцаў.
    • Унутраная сетка Беларускай чыгункі атакаваная кіберпартызанамі і рухам «Супраціў», сэрвісы выведзеныя са строю.
    • Каб прыпыніць рух эшалонаў да ўкраінскай мяжы, BYPOL з планам «Перамога» блакавалі перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па чыгуначных шляхах. І гэта не закранула бяспеку пасажыраў.
    • Беларусы ў дыяспары правялі акцыі пратэсту па ўсім свеце і паказалі, што беларусы падтрымліваюць украінцаў.
    • Інфармацыйныя каналы працавалі зладжана, як ніколі.
    • Украіна сёння ўбачыла нашую падтрымку, наш пратэст супраць вайны і супраць адпраўкі беларускіх войскаў на вайну.

    Далей трэба не змяншаць абароты. Беларусь насуперак волі народа стала саўдзельніцай вайны, мы абавязаныя працягваць, каб спыніць вайну і не дапусціць гібелі беларусаў.

    1. Спыняйце дэзінфармацыю.

    Прыходзьце заўтра на працу не дзеля працы, а каб паразмаўляць з калегамі – нават з тымі, хто не падзяляе вашых поглядаў. Тлумачце ім, што ідзе вайна, хто агрэсар, як нашая краіна апынулася ўцягнутая і якія наступствы гэта нясе.

    2. Спыняйце рух.

    Пасля працы да 18:00 збірайцеся разам і прыходзьце ці прыязджайце да вакзала вашага горада. Ніхто не можа забараніць вам знаходзіцца ў будынку вакзала. Ніхто не можа забараніць вам ехаць на сустрэчу з іншымі беларусамі каля вакзала, блакаваць рух і сігналіць адно аднаму з-за коркаў. Ніхто не можа забараніць вам станавіцца ў вялікую чаргу ў абменнік, якая будзе цягнуцца да прывакзальнай плошчы.

    3. Спыняйце абсталяванне.

    Ніхто, акрамя супрацоўнікаў на месцах, не ведае як сабатаваць працу свайго прадпрыемства ці арганізацыі, каб па невядомых прычынах абсталяванне спынілася ці праца запаволілася. І далучайцеся да «Рабочага Руху» і плана «Перамога».

    4. Спыняйце ваенных.

    Звязвайцеся з вашымі знаёмымі і сваякамі, у якіх прызвалі блізкіх. Тлумачце што такое злачынныя загады, расказвайце што іх чакае ва Украіне, прапануйце здавацца і складаць зброю або ўхіляцца ад прызыву.

    Гэта толькі пачатак. Наша задача – планамерна, дзень за днём спыняць інфраструктуру, якая дапамагае рэжыму падтрымліваць вайну: як працу некаторых прадпрыемстваў, так і транспартныя камунікацыі. Мы будзем і далей раіцца з вамі і паэтапна расказваць пра наступныя канкрэтныя крокі.

    Апошнія навіны