• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра хатні арышт Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі: «Мы не дапусцім гандлю жыццямі і лёсамі людзей»

    25 чэрвеня, 2021

    «Тое, што Раман і Сафія, пераведзеныя пад хатні арышт і не за кратамі, – гэта добрая навіна. Але хатні арышт – гэта не свабода, яны ўсё яшчэ пад абвінавачваннем, за кожным іх крокам усё яшчэ сочаць наглядчыкі. А значыць яны ўсё яшчэ ў закладніках. Мы на сувязі з бацькамі Рамана – ім нічога не паведамляюць пра сына, не даюць мець зносіны з ім. Яны перакананыя, што рэжым вядзе гульню, выкарыстоўваючы жыцці Ромы і Сафіі.

    Мы ўсе памятаем, што ў турме знаходзіцца больш за 500 прызнаных палітвязняў і яшчэ тысячы людзей праходзяць па надуманых і палітычна матываваных абвінавачаннях. Ім у камеры да гэтага часу заліваюць хлорку, ім няма чым дыхаць удзесяцёх у камерах на дваіх чалавек, іх да гэтага часу катуюць у прэс-хатах. І мы не дапусцім гандлю жыццямі і лёсамі вязняў – бо толькі так мы даб'емся свабоды для кожнага з гэтых нявінных людзей».

    Апошнія навіны