• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • У Давосе Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Міжнароднай арганізацыі працы Жыльберам Унгбо

    18 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская распавяла пра апошнюю хвалю рэпрэсій супраць беларускіх працоўных, адзначыла пастаянныя парушэнні іх правоў, а таксама пра суды, якія адбываліся апошнія месяцы над прафсаюзнымі лідарамі.

    Кіраўнік МАП запэўніў Ціханоўскую, што арганізацыя пад яго кіраўніцтвам будзе трымаць Беларусь у фокусе і настойваць на спыненні рэпрэсій супраць працоўных і вызваленні ўсіх зняволеных прадстаўнікоў рабочага руху. Яны абмеркавалі апошнія прысуды лідарам незалежных прафсаюзаў, у тым ліку справу Аляксандра Ярашука, які таксама з'яўляецца чальцом кіроўнай рады МАП. 

    Святлана Ціханоўская прывітала рашэнне прымяніць артыкул 33 Статуту МАП у дачыненні да Беларусі, і выказала спадзяванне, што гэта хоць і крайняя мера, але яна дапаможа вызваліць працоўных і прафсаюзных лідараў з турмаў. Ціханоўская запэўніла, што ў найбліжэйшы час дэмакратычныя сілы прадставяць у МАП прапановы па рэалізацыі 33-га артыкулу, які ўжываецца ў дачыненні да краінаў, якія сістэматычна не выконваюць патрабаванні і рэкамендацыі МАП. 

    Жыльбер Унгбо замяніў на пасадзе кіраўніка МАП Гая Райдэра, які кіраваў арганізацыяй амаль 10 гадоў. МАП з’яўлецца структурай ААН і мае 187 дзяржаваў-сябраў. Удзел у кіраванні МАП бяруць прадстаўнікі працадаўцаў, прафсаюзаў і ўрадаў.

    Апошнія навіны