• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Да канца 2022 у свеце з’явілася 13 групаў «За дэмакратычную Беларусь». Што гэта і навошта яны патрэбныя?

    27 снежня, 2022

    Тлумачыць прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька:

    «На сённяшні дзень парламенцкія групы «За дэмакратычную Беларусь» існуюць у 13 нацыянальных парламентах: у Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Канадзе, Латвіі, Літве, Малдове, Польшчы, ЗША, Украіне, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі. І працэс стварэння такіх парламенцкіх групаў запушчаны ў яшчэ шасці краінах: Германія, Ісландыя, Нідэрланды, Нарвегія, Фінляндыя, Францыя.

    Гэта не проста фармальная прысутнасць нашых саюзнікаў і сяброў дэмакратычнай Беларусі ў парламентах. Гэта рэальны рычаг ціску на рэжым і дапамогі свабодным беларусам. Такія дэпутацкія групы ўжо аб'ядналі больш за 200 парламентарыяў, неабыякавых да лёсу беларусаў і гатовых траціць свой час і намаганні дзеля таго, каб пазітыўныя перамены прыйшлі ў нашую краіну як мага хутчэй.

    Групы «За дэмакратычную Беларусь» – гэта:

    • Магчымасць трымаць Беларусь у парадку дня ва ўмовах вайны і працягваць дэлегітымізацыю рэжыму.
    • Больш за 20 рэзалюцый (толькі за гэты год) па сітуацыі ў Беларусі з асуджэннем рэпрэсій і прапановамі па прызнанні ГУБАЗіКа і КДБ тэрарыстычнымі арганізацыямі, правядзенні адмысловага трыбунала ў дачыненні да рэжыму.
    • Гатоўнасць прымаць беларусаў на стажыроўкі ў нацыянальных парламентах, рыхтаваць кадры для новай Беларусі.
    • Прыняцце законаў, якія дазваляюць падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі.
    • Дзясяткі «хросных», якія ўзялі апякунства над палітычнымі вязнямі Беларусі. Удзел у акцыях і кампаніях салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій.
    • Афіцыйныя кантакты Святланы Ціханоўскай і падтрымка дэмакратычнай Беларусі ў такіх міжнародных арганізацыях, як ПАРЕ, АБСЕ, Еўрапарламент. Магчымасць данесці пункт гледжання беларусаў на пленарных паседжаннях парламентаў Літвы, Латвіі, Эстоніі і іншых краінаў, і абараніць нашыя нацыянальныя інтарэсы.
    • Якасная прававая экспертыза праекта Канстытуцыі новай Беларусі і пакета законаў, які мы распрацоўваем у дадатак да будучай Канстытуцыі».

    На мапе адзначаныя краіны, у якіх ужо існуюць групы «За дэмакратычную Беларусь», і краіны, у якіх запушчаны працэс іх стварэння. 

    Больш інфармацыі аб дзейнасці прадстаўніка Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве, аб парламенцкіх групах «За дэмакратычную Беларусь» і аб парламентарызме – па спасылцы.

    Апошнія навіны