Беларуская лідарка выступіла з вітальнай прамовай на Беларускім бізнес-форуме ў Вільні. Мерапрыемства зладзіла Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой ABBA і Літоўская канфедэрацыя працадаўцаў.
На форуме, які праходзіць у Вільні ўжо ў трэці раз, галоўнымі тэмамі дыскусійных панэляў з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі бізнес-асацыяцыяў Літвы стануць:
⚪️ Месца для Беларусі ў рэгіянальнай гандлёвай і дзелавой супольнасці;
🔴 Бізнес-міграцыя беларусаў у Літву, яе бягучае становішча і перспектывы;
⚪️ Фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Літве.
Беларуская лідарка падчас прамовы акцэнтавала ўвагу на значнасці прыватнага бізнесу для інавацыяў і дэмакратыі ў Беларусі:
📌 «Прыватны бізнес – гэта душа квітнеючай эканомікі. Без прыватнага бізнесу няма ні ініцыятывы, ні творчасці, ні імкнення да новых дасягненняў і інавацыяў».
📌 «Новай Беларусі патрэбна жыццяздольная эканоміка. Менавіта вы сёння закладваеце яе падмурак».
📌 «Вельмі важна захаваць добрае імя беларускага бізнесу ва ўсім свеце. Яно павінна асацыявацца з празрыстасцю і сумленнасцю. Гэта менавіта тыя каштоўнасці, якія мы павінны прыўнесці ў Беларусь пасля дэмакратычных зменаў».
📌 «Нават у эміграцыі беларусы застаюцца крэатыўнымі, ініцыятыўнымі і працавітымі. Я не баюся, што беларускія бізнесоўцы згубяцца ў свеце. Я ўпэўненая: яны будуць квітнець, ствараць працоўныя месцы, падтрымліваць дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасць».