• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Офіс Святланы Ціханоўскай дапамог перадаць дроны для Палка Каліноўскага

    02 красавіка, 2024

    Дэлегацыя валанцёраў з Фінляндыі наведала штаб Палка Каліноўскага і перадала дроны ад беларускай дыяспары. Дапамогу ў дастаўцы тэхнікі зладзілі Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны Пераходны Кабінет. Каардынаваў працэс Генадзь Манько – кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне.

    «Дапамога добраахвотнікам ва Украіне зараз актыўна абмяркоўваецца ў беларускіх дыяспарах. Праект «народны дрон» быў прэзентаваны ў рамках Канферэнцыі беларусаў свету ў Празе. Шмат сустрэчаў па гэтай тэме прайшло ў закрытым фармаце ў межах «еўратура» прадстаўнікоў Палка імя Каліноўскага. І толькі на абмеркаванні справа не заканчваецца: як мы бачым, дроны ўжо сёння перададзеныя Палку і гэтая праца будзе працягвацца», – сказаў Генадзь Манько падчас сустрэчы ў штабе Палка.

    Усяго падчас візіту дастаўлена больш за 150 дронаў. Акрамя Палка імя Каліноўскага іх перадалі ў такія падраздзяленні, як Трэцяя Штурмавая Брыгада, «Кракен», «Азоў» і іншыя.

    Апошнія навіны