Падчас Кангрэсу Euronest беларуская лідарка сустрэлася з Аленам Сіманянам і выказала спадзяванне на больш шчыльнае супрацоўніцтва паміж Арменіяй і дэмакратычнай Беларуссю. Ціханоўская таксама падзякавала за рашэнне прэм’ера Пашыняна не прыязджаць на саміт АДКБ у Мінск.
Прадстаўнікі Арменіі паведамілі Ціханоўскай аб тым, што беларус Яраслаў Новікаў, якога затрымалі на запыт сілавікоў Беларусі, у выніку атрымае палітычны прытулак.