• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дэпутаты Еўрапарламента падпісалі больш за 600 паштовак для беларускіх палітвязняў 

    13 сакавіка, 2024

    З 11 па 14 сакавіка Еўрапейскі Парламент ладзіць акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 13 сакавіка на акцыі знаходзіўся дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька. Як распавёў палітык, у межах ініцыятывы #EPSTANDSBYYOU дэпутаты Еўрапарламента, разам з прэзідэнткай Рабертай Метсолай, падпісалі больш за 600 паштовак для беларускіх палітвязняў. Акрамя таго, еўрадэпутаты прыцягваюць увагу да складанай сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і дзеляцца інфармацыяй пра яе ў сацыяльных медыя з хэштэгам #EPSTANDSBYYOU.

    Гэта ўжо другая акцыя ініцыятывы. Першая адбылася ў снежні 2022 года.

    Святлана Ціханоўская: «Новы запуск гэтай ініцыятывы – вынік маёй нядаўняй сустрэчы з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай. Я ўдзячная Раберце і чальцам Еўрапарламента за падтрымку гэтай ідэі. Я ўпэўненая – #EPSTANDSBYYOU падштурхне палітыкаў па ўсёй Еўропе далучыцца да барацьбы за свабоду беларускіх палітвязняў!»

    Падрабязней пра сённяшнюю акцыю #EPSTANDSBYYOU – у відэа.

    Апошнія навіны