Беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Грэцыі Кірыякасам Міцатакісам на палях Кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі ў Бухарэсце.
Падчас сустрэчы Міцатакіс і Ціханоўская абмеркавалі палітыку Еўрасаюзу ў дачыненні да Беларусі, а таксама фарматы супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і грэцкімі ўладамі. Асобна палітыкі гаварылі пра стварэнне групы «Сяброў дэмакратычнай Беларусі» ў грэцкім Парламенце. Напрыканцы сустрэчы міністр запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць Грэцыю ў красавіку.