• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Ці хочаце вы весці дыялог з катамі і забойцамі?» Ціханоўская заклікала выключыць «парламент» Беларусі з Парламенцкай асамблеі АБСЕ

    22 лютага, 2024

    Падчас візіту ў Вену беларуская лідарка выступіла перад камітэтам Парламенцкай асамблеі АБСЕ з прамовай, дзе ўзняла шэраг актуальных і вострых пытанняў датычна Беларусі. У выступе Ціханоўская звярнула ўвагу Камітэта на канкрэтныя крокі, якія АБСЕ можа зрабіць ужо зараз, каб паўплываць на сітуацыю ў нашай краіне:

    📌 «Парламенцкая асамблея АБСЕ павінная даць рэжыму зразумець, што злачынстваў Лукашэнкі ніхто не пацерпіць. Нам патрэбны голас, які будзе гучна казаць пра сітуацыю ў Беларусі. Я прапаную прызначыць дакладчыка па Беларусі ці аднавіць дзейнасць працоўнай групы, што існавала ў Асамблеі раней».

    📌 «Не прызнавайце гэтых «выбараў». Людзі, якія будуць прызначаныя, не рэпрэзентуюць народ Беларусі. Ім не патрэбны дыялог. Яны разглядаюць Парламенцкую Асамблею АБСЕ як трыбуну для распаўсюджвання хлусні і апраўдання тэрору».

    📌 «Заклікаю вас выключыць з Парламенцкай асамблеі «парламент» Беларусі. Я разумею, што ў АБСЕ шануюць дыялог. Але ці хочаце вы весці дыялог з катамі і забойцамі?»

    📌 «Запрасіце назіральнікамі прадстаўнікоў беларускага дэмакратычнага руху і нашых палітычных партыяў. Яны ўжо бяруць удзел у працы ПАРЕ. Актыўнасць у Парламенцкай асамблеі АБСЕ зробіць голас беларусаў чутным, а Асамблея прадэманструе адвагу і прыхільнасць уласным прынцыпам».

    Падчас сэсіі АБСЕ амерыканскі кангрэсмен Джо Уілсан аб’явіў хвіліну маўчання па Ігару Ледніку і Аляксею Навальнаму.

    Апошнія навіны