• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Бяспека ў рэгіёне і абмен інфармацыяй: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністрамі абароны Латвіі і Эстоніі? 

    18 лютага, 2024

    На Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы беларуская лідарка сустрэлася з міністрам абароны Латвіі Андрысам Спрудсам і міністрам абароны Эстоніі Ханна Пеўкурам. Палітыкі абмеркавалі размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, расійска-беларускія вайсковыя вучэнні, а таксама спробы рэжыму Лукашэнкі зарабляць на вайне.

    Святлана Ціханоўская адзначыла: Беларусь крытычна важная для Пуціна для вайны ва Украіне і магчымай эскалацыі супраць краінаў Захаду. Лідарка прапанавала міністрам надаць гэтаму пытанню асаблівую ўвагу. Акрамя таго, падчас сустрэчаў Святлана Ціханоўская заклікала міністраў абароны падзяляць рэжым і беларусаў. Лідарка падкрэсліла: ні ў беларускім грамадстве, ні ў беларускай арміі няма настрояў на канфрантацыю і ўдзел у вайне, а спробы рэжыму ўцягнуць беларусаў у вайну не маюць перспектываў.

    Напрыканцы сустрэчы Святлана Ціханоўская заклікала міністраў аказаць дапамогу беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Украіны, у тым ліку – Палку Каліноўскага. Дамовіліся перадаць спіс канкрэтных патрэбаў добраахвотнікаў, а таксама – абменьвацца інфармацыяй па сітуацыі ўнутры краіны, наладзіць супрацоўніцтва на экспертным узроўні і з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам.

    Апошнія навіны