У студзені да міжнароднай праграмы падтрымкі палітвязняў, арганізаванай праваабарончымі арганізацыямі «Ліберэка» і «Вясна», далучыўся 400-ты «хросны». Хамза Юзаф – першы кіраўнік урада, што стаў сімвалічным хросным беларускага палітвязня – Дзмітрыя Галавача. Каманда Офіса распавядзе, хто такія «хросныя», як яны дапамагаюць палітзняволеным і чаму гэтая кампанія – важны напрамак падтрымкі людзей за кратамі.